Свет88

У Кіеве арыштаваная банда, што вербавала донараў для продажу органаў у Расіі

Кіеўская паліцыя затрымала злачынную групоўку, якая займалася арганізацыяй продажу органаў украінскіх падлеткаў у Расейскай Федэрацыі, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Пракурор Кіеўскай вобласці Дмытро Чыбісаў заявіў, што зламыснікі праз сацыяльныя сеткі шукалі падлеткаў, гатовых за грошы стаць чорнымі донарамі.

«Мы ліквідавалі канал незаконнай трансплантацыі органаў. Кіеўскі дэпартамент Нацпаліцыі, які змагаецца з гандлем людзьмі, выйшаў на групу асоб, што намагаліся вывезці ў Маскву людзей для донарства органаў», — паведаміў ён.

Паводле ягоных словаў, трое арганізатараў гэта грамадзяне Украіны, адзін з іх раней асуджаны за разбой. Пацярпелымі былі дзеці — 14, 15 і 16 год і жанчына — 32 год. Усім ім абяцалі па 30 тысяч даляраў за рэзекцыю 5 працэнтаў масы печані.

Паводле пракурора, зламыснікам абяцалі 200 тысяч даляраў за падбор донараў. Супраць падазраваных заведзеная крымінальная справа паводле артыкула «Гандаль людзьмі альбо іншае незаконнае дзеянне з удзелам чалавека».

Прадстаўнік пракуратуры не ўдакладніў, хто быў партнёрам арганізатараў падбору донараў з расійскага боку, спаслаўшыся на няскончаныя яшчэ следчыя дзеянні.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць