Здарэнні3030

У Гродне маладую маму асудзілі за прапаганду фашызму

У Гродне асудзілі жанчыну, якая размясціла на сваёй старонцы ў сацсетцы відэаролікі са сцэнамі гвалту і здзекаў у дачыненні да выхадцаў з Каўказу, а таксама прапагандай ідэй фашызму, піша «Перспектива».

Як распавёў намеснік пракурора Гродна Дзмітрый Антонавіч, па відэароліках была праведзена псіхолага-лінгвістычная экспертыза. Паводле вынікаў якой устаноўлена, што яны змяшчаюць прыкметы ўзбуджэння расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, прапаганды гвалтоўных дзеянняў у адносiнах да асоб неславянскіх нацыянальнасцяў.

Гэта паслужыла падставай для правядзення праверкі, а ў далейшым і ўзбуджэння крымінальнай справы. Справа была заведзеная па ч.1 арт. 130 КК (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці).

Перагледзела жыццёвыя погляды

Устаноўлена, што грамадзянка доўгі час захаплялася ідэямі нэафашызму, пра што, не хаваючы, паведамляла ў сацыяльнай сетцы. Падчас папярэдняга расследавання і судовага следства яна сваю віну прызнала ў поўным аб’ёме і чыстасардэчна раскаялася. Яна патлумачыла, што перагледзела свае жыццёвыя погляды, у дадзены момант займаецца выхаваннем малалетняга дзіцяці і асуджае ідэі фашызму.

Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў жанчыну вінаватай. Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады 6 месяцаў. Прысуд уступіў у законную сілу.

Каментары30

Цяпер чытаюць

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу20

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы ўпершыню прынялі ўдзел у парадзе да Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад1

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца45

Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча2

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу20

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць