Грамадства5252

«Скажы мне, які твой сцяг?»

Піша Зміцер Дашкевіч

Гады тры таму заехаў да нас на выезд «Ваяра» хлапак год трыццаці, які прыцягнуў да сябе ўвагу тым, што ў ягонай машыне ці не на паўлабавіка вісеў чырвона-зялёны сьцяжок. Мы трошку пажартавалі з гэтага, але тэму не разьвівалі — галоўнае ня сьцяг, а тое, у якім накірунку ты рухаешся. У гэтага накірунак быў правільны — з чырвона-зялёным ён прыйшоў да бел-чырвона-белых.

Увечары за кацялком кашы з хлапаком, назавем яго Артурам, мы разгаварыліся — апынулася, што ён дзейсны АМАПавец. Усе, зразумела, зьдзівіліся: «Як так, ці ня будзе праблемаў?! — Ды якія праблемы, — адказаў той, — у вас адны погляды, у мяне іншыя, але мы будзем разам, калі на Беларусь нехта сунецца з Захаду ці Ўсходу». «Вельмі годна», — разважылі мы і тэму закрылі.

Выездаў некалькі з намі Артур патусаваўся і потым зьнік, а знайсьці яго не было як — тэлефон, каб не нашкодзіць, не занатоўвалі. Цераз месяцаў колькі праз трэціх асобаў мы даведаліся, што ў Артура праблемы на працы. На нашы прапановы неяк дапамагчы і агучыць сітуацыю Артур адказваў радыкальна адмоўна. Спачатку яго пачалі цкаваць за ўдзел у спартовых выездах пад бчб, потым навешалі спагнаньняў і выгналі са службы, а пад канец цапнулі пасярод горада, адпрацаванымі на апазыцыі рухамі намялі бакі, закінулі ў бус і павезьлі на Акрэсьціна. Артура мы больш ня чулі і ня бачылі.

І літаральна сёньня жонка спынілася на скрыжаваньні. З правага боку пасажыра радасна сігналіць машына, я апускаю вакно і бачу старога сябра — экс-амапаўца Артура, у салоне машыны якога вісіць бел-чырвона-белы сьцяжок. Я ажно падскочыў: «О! Круты сьцяг! — Так, — ківае той». Мы пасьпелі перакінуцца параю фразаў — і разьехаліся. Але я дагэтуль знаходжуся пад уражаньнем эпічнасьці карціны, шчэ за год дванаццаць перад тым прадказанай Лявонам Вольскім.

І вось хто б і што б не выдумляў пра еднасьць чырвона-зялёнага і бел-чырвона-белага — усё гэта дурасьць у лепшым выпадку. А ў горшым, — калі чалавек адкладае бел-чырвона-белы сьцяг, каб узяць чырвона-зялёны і стварыць ілюзію еднасьці, — хлусьня.

Цікавую рэч неяк я заўважыў у Бібліі. Ведаеце, хто першымі пазнавалі і абвяшчалі Хрыста? Можа гэта вас зьдзівіць, але гэта бесы. Пакуль народ лыпаў вачыма, бесы падалі перад ім і крычалі: «Што Табе да нас, Сын Божы?!» Гэта дзіўна, аднак у нашым жыцьці часта адбываецца тое самае: бесы першыя пазнаюць праўду. Пакуль народ лыпаў вачыма, вусаты бес першы зразумеў, што сьцяг мае значэньне. Менавіта таму канстытуцыйны пераворот пачаўся не з перапісваньня канстытуцыяў і разгону парламантаў, але з мовы і сьцяга.

Падабаецца гэта камусьці ці не, але мае значэньне, што напісана на тваёй машыне: Мэрсэдэс ці Лада, бо ўнутраная сутнасьць кожнай зьявы выяўлена вонкава. Чаму людаеды КНДР/ДНР/ЛНР і іншых так цягне на камуністычную зорку? Чаму нацысты так прыляпіліся да свастыкі? Чаму амапаўцы пад чырвона-зялёным зьбіваюць дзяцей і жанчын, а калі амапавец хоць зірнуў у бок бел-чырвона-белага, то ён ужо ня можа быць амапаўцам?

І хоць у сьвеце багата швондзераў, што хочуць ісьці пад двума сьцягамі, але прыклад Артура даказвае нам: ня можа быць некалькі праўдаў і ня можа быць некалькі сьцягоў. Бо як адзначыў шчэ Эўрыпід, скажы мне, пад якім ты сьцягам — і я скажу табе, хто ты.

Каментары52

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў9

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам33

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

Тэнісістка расказала, як адчувае сябе пасля інсульту ў 33 гады5

У Чэрыкаўскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з лесавозам. Замест машыны куча металалому, кіроўца загінуў1

Італьянцаў абурыў каментар прэзідэнта ФІФА адносна непрысутнасці іх футбольнай зборнай на чэмпіянаце свету5

«Увесь завод разбілі. 23 прылёты было». УСУ нанеслі ўдар па важным заводзе ў Армянску, гэта спыніць вытворчасць тытану1

«Адгэтуль лічыце яго востравам». Хто і як праводзіць аперацыю «адсячэння» Крыма1

На Сардзініі забаранілі прыходзіць на пляж з парасонамі. Чаму так?5

Падпісанне мемарандума Ірана з ЗША адкладзена1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў9

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць