Дональд Трамп выступае з пасланнем перад Кангрэсам ЗША. Ён закрануў пытанні унутранай і знешняй палітыкі: праблемы іміграцыі, Сірыі, ІД, у тым ліку заявіў, што Расія і Кітай кідаюць выклік інтарэсам, эканоміцы і каштоўнасцям ЗША.
«Ва ўсім свеце мы сутыкаемся з рэжымамі-ізгоямі, тэрарыстычнымі групамі і такімі супернікамі, як Кітай і Расія, якія кідаюць выклік нашым інтарэсам, нашай эканоміцы і нашым каштоўнасцям», — сказаў амерыканскі прэзідэнт.
З КНДР ён паабяцаў змагацца праўдай, а не сілай.
Каментары