Здарэнні77

СБУ ліквідавала крыптаферму, якая працавала на «ДНР» і «ЛНР»

Па дадзеных спецслужбы, абсталяванне для фермы было кантрабандай завезена з Расіі.

Служба бяспекі Украіны (СБУ) абвясціла аб ліквідацыі створаных у Кіеве і Чаркасах крыптаферм, даходы ад майнінга на якіх пераводзіліся ў самаабвешчаныя Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі («ДНР» і «ЛНР»).

Па дадзеных СБУ, абсталяванне для ферм было кантрабандай дастаўлена з Расіі, а ў арганізацыі іх працы прымалі ўдзел грамадзяне Расеі.

Па дадзеных спецслужбы, частка даходаў накіроўвалася таксама на падтрымку інтэрнэт-рэсурсаў, якія вядуць антыўкраінскую прапаганду.

Галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Маціос паведаміў, што для пералічэння сродкаў выкарыстоўваліся электронныя кашалькі «Ківі» і «Яндэкс.Грошы», якія афіцыйна на тэрыторыі Украіны забароненыя. Паводле яго слоў, агульны кошт канфіскаванага пры ператрусах абсталявання ацэньваецца прыкладна ў $ 4 млн, пры гэтым за спажываную электраэнергію «фермеры» не плацілі.

«Падчас ператрусу па месцы фактычнага размяшчэння «ферм», у тым ліку ў Чаркасах, ўстаноўлена несанкцыянаваная ўрэзка ў агульную сетку электраэнергіі, так званыя электронныя лічыльнікі, па выніках якога зафіксавана неаплата за выкарыстаную электраэнергію, якая складае да 800 тысяч грыўняў за месяц», - заявіў галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Маціос падчас брыфінгу.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць