Літаратура88

«Стары парадак мы зруйнуем»: як гучыць «Інтэрнацыянал» па-беларуску

Не ўсе ведаюць, што міжнародны гімн салідарнасці працоўных быў перакладзены на беларускую мову Янкам Купалам. Апублікаваны ён быў яшчэ ў 1921 годзе.

Нагадаем, што тэкст «Інтэрнацыяналу» ў 1871 годзе, годзе Парыжскай Камуны, напісаў француз Эжэн Пацье, а на музыку яго ў 1887 годзе паклаў П'ер Дэгейтэр.

Песня стала гімнам рабочых розных краін.

Па-расейску яе першыя радкі гучаць як «Вставай, проклятьем заклейменный весь мир голодных и рабов…», а припев: «Это есть наш последний и решительный бой…»

А гэта кліп, дзе сабраныя пераклады «Інтэрнацыяналу» на 57 розных моў:

1

Паўстань, пракляццем катаваны!
Паўстань, хто з голаду век пух!
Бурліць наш розум ўзбунтаваны.
Няволі кліча рваць ланцуг!

Стары парадак мы зруйнуем
Магутным выбухам сваім
І свет на новы лад збудуем:
Хто быў нічым — той будзе ўсім!

Прыпеў

Гэта бой наш астатні
За працоўны народ,
Каб у лучнасці братняй
Узняўся людскі род

2

Ніхто не дасць самохаць волі —
Ні бог, ні цар, ні багатыр.
Даб’емся самі лепшай долі…
Дабро для ўсіх — наш правадыр!

Каб не згібаці плеч пакорных,
Каб волі дух лунаў у нас, —
Адважна плаўма сталь у горнах,
Пакуль у кузні жар не згас!

3

Уласць гняце, закон хітруе,
Кроў з бедных ссуць падаткі, чынш.
Ніхто багатых не турбуе,
Правы гаротных — смех адзін!

Даволі жыць чужою ласкай,
Закон аб роўнасці давёў:
«Няма правоў без абавязкаў
І абавязкаў без правоў!»

4

Нікчэмны ў торжышчы ўсеўладным,
Капальняў, фабрыкаў паны,
Чужую працу толькі складны
Па-зверску рабаваць яны.

У скрыні-склады сытай банды
Дабро працоўнае пайшло,
Хай жа бядак даб’ецца праўды:
Каб што здабыў — яго было!

5

Цары паілі нас маною.
Дык нам спакой, а ім вайна.
Супроць вайны пайдзём вайною:
Душа ў салдаты — ні адна.

Калі ж уладзяць з намі гулі —
Пагоняць нас на бой за іх, —
Дык будуць знаць, што нашы кулі
Пачнуць страляць па іх саміх.

6

Мы ўсе работнікі, сяляне —
Сусветны рой працаўнікоў —
Мець будзем на зямлі ўладанне —
А дармаеды прэч! Далоў!

Жывіцца целам нашым годзе
Усім трутнём ды груганом!
Для нас, паўстаўшых, сонца ўсходзе,
Свяціць нам будзе век вяком!

Гэта бой наш астатні
За працоўны народ,
Каб у лучнасці братняй
Узняўся людскі род!

Каментары8

Цяпер чытаюць

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?24

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Усе навіны →
Усе навіны

Раман Пратасевіч стаў героем французскага шпіёнскага рамана6

Ультраправыя прывезлі ў Вену ўласную скульптуру Яна III Сабескага. Горад адмаўляецца ставіць афіцыйны помнік свайму вызваліцелю з-за страху ісламафобіі35

СМІ замяняюць беларусам дзяржаву. І інакш пакуль не будзе28

У час удару па ўкраінскім памежным пераходзе там былі еўрапейскія дарадцы па бяспецы і Борыс Джонсан2

Айцішнікаў, якія абслугоўвалі «Белсат», абвінавацілі ў вывадзе 1,8 млн даляраў праз фіктыўныя паслугі15

Трамп запатрабаваў ад Зяленскага спыніць знішчэнне расійскіх НПЗ з-за пагрозы сусветнага дэфіцыту паліва24

У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі23

Кіраўнікі Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі аб'ядноўваюцца для выхаду са складу Вялікабрытаніі10

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?24

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць