У расійскім Хабараўску ў рацэ знайшлі мех з 26 парамі чалавечых кісцяў. Першыя версіі звязвалі паходжанне рук з суседствам з Кітаем — маўляў, іх маглі адрубаць тамтэйшым злодзеям.
Аднак, як паведаміла мясцовае аддзяленне Следчага камітэта, кісці рук не крымінальнага паходжання, яны выкарыстоўваліся ў судова-медыцынскіх даследаваннях. Праўда, былі ўтылізаваныя спосабам, «не прадугледжаным законам».
Цяпер праводзіцца праверка — хто выкінуў кісці рук у раку.
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары