Свет77

Стаў вядомы спосаб, якім маглі атруціць экс-шпіёна Скрыпаля

Getty

Брытанскія следчыя вывучаюць могілкі ў Солсберы, на якім пахавана жонка былога афіцэра расійскай разведкі Сяргея Скрыпаля, імаверна, атручанага нервова-паралітычным рэчывам. Пра гэта паведамляе Daily Express.

Па дадзеных выдання, з магілы забралі розныя прадметы і жывыя кветкі. Эксперты лічаць, што шпіён і яго дачка Юлія асабіста пакінулі іх там тыдзень таму.

Як дадае Daily Mail, Скрыпаль і яго дачка наведалі могілкі ўсяго за некалькі гадзін да таго, як былі знойдзеныя без прытомнасці. Звычайна мужчына купляў штучныя кветкі ў аднаго і таго ж прадаўца, а цяпер на магіле ляжаў жывы букет. Следства ў сувязі з гэтым правярае версію, што ён быў атручаны і мог быць пасланы шпіёну дадому. Да кветак магла прыкладацца паштоўка ад імя знаёмага з просьбай аднесці іх на могілкі.

Паведамляецца, што жонка Скрыпаля Людміла памерла восенню 2013-га ад раку ва ўзросце 59 гадоў. Непадалёк ад яе пахаваны і прах сына Аляксандра, які памёр у ліпені 2017 года з-за хваробы печані. Daily Express піша, што ў нядзелю, 11 сакавіка, могілкі закрылі, а парэшткі на будучым тыдні могуць быць эксгумаваныя.

Кветкі на магіле сына, якую Скрыпаль наведаў у дзень атручвання.
У пятніцу магілу сына Скрыпаля накрылі намётам.

Таксама, па дадзеных выдання, суседзі Скрыпаля паведамілі следчым, што бачылі, як да яго дома тыдзень таму пад'язджала машына дастаўкі. У гэтай сувязі ўсю пошту і пасылкі з памяшкання накіравалі на экспертызу. Атручэнне нервова-паралітычным рэчывам ва ўласным доме лічыцца адной з прыярытэтных версій.

У той жа час раней паведамлялася, што сляды рэчыва выявілі ў рэстаране Zizzi, дзе мужчына з дачкой абедалі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Цнянцы пад Мінскам плануюць пабудаваць новы жылы квартал1

У Жлобіне раскрылі забойства немаўляці, учыненае больш за 20 гадоў таму3

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?2

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

На Магілёўшчыне ліквідуюць аграхолдынг, у якім Лукашэнка некалі сварыўся за «абасраных кароў»4

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў16

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць