Эканоміка1616

Нормы бязмытнага ўвозу тавараў для асабістага карыстання пачынаюць змяншацца — дойдзе да 500 еўра на чалавека

У краінах ЕАЭС уразаюць ліміты на ўвоз тавараў з-за мяжы.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Сёння ўступае ў сілу рашэнне Рады Еўразійскай эканамічнай камісіі №107 «Аб асобных пытаннях, звязаных з таварамі для асабістага карыстання». У дакуменце гаворыцца аб зніжэнні нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання.

Так, да канца 2018 года жыхары краін ЕАЭС, якія вандруюць наземным транспартам, яшчэ змогуць прывозіць тавараў на 1500 еўра і па вазе да 50 кілаграмаў.

З 2019 года нормы будуць паступова ісці ў бок паніжэння. Так, ужо ў наступным годзе можна будзе ўвозіць 50 кілаграмаў тавару, але на суму не больш за 1000 еўра. У 2020-м — сумкі турыстаў павінны схуднець да 35 кілаграмаў, а рэчы ў іх патаннець да 750 еўра. У 2021 годзе прывозіць можна будзе толькі 25 кіло тавараў не болей чым на 500 еўра.

Калі чалавек будзе везці нешта звыш ліміту, яму прыйдзецца заплаціць мыта — 30% ад кошту тавару, але не менш як 4 еўра за кожны лішні або больш дарагі кілаграм.

Мытнікі нагадваюць, што ўсе гэтыя нормы не будуць распаўсюджвацца на няновыя рэчы, якія людзі ўзялі з сабой у дарогу.

Ліміты на алкаголь застаюцца такімі ж — не больш за 3 літры, у тым ліку піва, на аднаго паўналетняга чалавека. Калі везці больш, трэба заплаціць 10 еўра зверху за кожны лішні літр. А правозіць больш за 5 літраў на аднаго чалавека наогул забаронена.

Зараз верхнюю мяжу норм і бяспошліннага ўвозу тавараў для фізічных асоб, і ліміты на міжнародныя пасылкі ўсталёўвае ЕЭК. Але краіны, якія ўваходзяць у ЕАЭС, могуць змяншаць іх на нацыянальным узроўні. Якія канкрэтна змены чакаюць беларусаў?

— У сувязі з уступленнем у сілу Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза і шэрагу рашэнняў ЕЭК нарматыўна-прававыя акты Рэспублікі Беларусь таксама знаходзяцца на стадыі распрацоўкі, — адказалі нам у Дзяржаўным мытным камітэце. — Пакуль рана казаць, якія канкрэтна змены і калі будуць у нас. Усе пяць краін, якія ўваходзяць у ЕАЭС, знаходзяцца на пераходнай стадыі.

Нагадаем, беларусы, якія ездзяць за мяжу не часцей чым раз у тры месяцы, могуць правезці тавар для асабістага карыстання вагой да 50 кг і коштам не вышэй за 1500 еўра. А тыя, хто ездзіць часцей, — на 20 кг і 300 еўра.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА21

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

Перавозчык не ўзяў мінчанку ў аўтобус, бо ў яе віза пачынала дзейнічаць праз чатыры гадзіны. А да мяжы было больш17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА21

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць