Улада55

Партыі БНФ не далі памяшканьня для сьвяткаваньня

Партыя мела намер правесьці вялікую ўрачыстую імпрэзу ў памяшканьні Дома культуры МАЗу 19 кастрычніка з нагоды свайго 20-годзьдзя.

16 кастрычніка Партыя БНФ атрымала адказы з адміністрацыі Лукашэнкі і Менгарвыканкама аб фактычнай адмове ў арэндзе памяшканьня для сьвяткаваньня 20-годзьдзя Фронта.

Партыя БНФ мела намер правесьці вялікую ўрачыстую імпрэзу ў памяшканьні Дома культуры МАЗу 19 кастрычніка
ў Менску , і зьвярнулася ў адміністрацыю Дома культуры з адпаведнай заявай 9 верасьня. У якасьці рэзэрвовага варыянту разглядалася заля Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Я. Раў, куды таксама 9 верасьня была накіраваная заява аб прадастаўленьні магчымасьці арэнды памяшканьня. Да гэтага часу Партыя БНФ не атрымала ніякіх адказаў на свае заявы ані з ДК МАЗу, ані з Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру.

Адначасна, маючы досьвед атрыманьня дазволу на арэнду памяшканьня толькі пасьля згоды адміністрацыі прэзідэнта і Менгарвыканкаму, Партыя БНФ 15 верасьня зьвярнулася ў гэтыя ўстановы з просьбай аб спрыяньні арэндзе любога з названых памяшканьняў ці прадастаўленьні любога іншага памяшканьня.

Лісты, што Партыя БНФ атрымала сёньня з адміністрацыі і гарвыканкаму, па сваёй форме ёсьць клясычным узорам бюракратычнага «адфутбольваньня» пытаньня. Адміністрацыя перанакіравала заяву ў Менгарвыканкам, а той, у сваю чаргу, паінфармаваў аб тым, што «вызначэньне месца правядзеньня сходу зьяўляецца абавязкам асобаў, адказных за арганізацыю й правядзеньне дадзенага мерапрыемства».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць