Грамадства1616

На магіле Паўла Шарамета адкрылі помнік 

Помнік выкананы ў выглядзе бронзавага аркуша паперы, заціснутага ў камяні. Аўтары мемарыяла: скульптар Канстанцін Селіханаў і архітэктар Аляксей Галякоў.

Цырымонія адкрыцця помніка прайшла ў нядзелю, 29 красавіка, на Паўночных могілках пад Мінскам.

— Ідэя, якая ляжыць у аснове помніка, добра характарызуе ўнутраную сутнасць Паўла. Гэта барацьба з сістэмай. Сістэмай, з якой Павел змагаўся за праўду, за дэмакратычнае грамадства, за свабодную, праўдзівую прэсу.

Ягонай пуцяводнай зоркай заўсёды былі біблейскія словы «Сіла не ў сіле, сіла ў праўдзе». Гэтыя словы і выбітыя на камяні. Гранітны помнік і бронзавы ліст журналісцкай паперы, які прабіваецца праз такую ж цяжкую, як гэта глыба, сістэму, — сказала падчас цырымоніі маці Паўла Людміла Шарамет.

Падчас адкрыцця мемарыяла прысутнічалі сябры і родныя Паўла Шарамета, а таксама калегі-журналісты.

— Калі казаць без пафасу, то Павел быў вельмі камунікабельным і кантактным чалавекам. Пасля гэтага забойства мы страцілі цікавага, вельмі блізкага сябра. Страцілі чалавека, з якім працавалі разам і заўсёды маглі камунікаваць у Кіеве, Маскве ці Вільні. Калі ў Беларусі адбываліся нейкія важныя падзеі, у інтэрнэце заўсёды з’яўляліся актуальныя і трапныя артыкулы Паўла. Вось гэта, на жаль, мы страцілі разам з забойствам Паўла.

Але не знікла тое, што рабіў Шарамет. Сайт, які ён заснаваў і які рэдагаваў доўгі час, працуе і з’яўляецца важнай часткай беларускай медыяпрасторы. Таму я рады, што справа Паўла Шарамета па-ранейшаму жыве, — сказаў старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску25

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены29

Ала Пугачова зламала нагу і тазасцегнавы сустаў15

Беларус гнаў па Аўстрыі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну: спяшаўся дадому6

Украіна абнавіла пералік прыярытэтных цэляў у расійскім тыле

Пуцін паабяцаў маракам, што Расія пераможа ў вайне11

Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Чарнігаве, ёсць загінулыя

82‑гадовая амерыканская бабуля дабілася, каб у дамах састарэлых падавалі алкаголь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску25

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць