Музыка22

8 мая — «Дай Дарогу!» святкуе юбілей: будзе шоу, сюрпрызы і сацпакет

Лідары беларускага панк-року, гурт «Дай Дарогу!» адзначаць сваё дваццацігоддзе 8 траўня 2018 года ў самым вялікім клубе Мінска — Prime Hall (пр. Пераможцаў, 65).

«Не ўсе людзі дажываюць да 20 гадоў, а мы ўсё яшчэ на плыву і грабем ў правільным кірунку!» — кажа лідар гурта Юрый Стыльскі.

Канцэрт адбудзецца 8 траўня. Менавіта ў гэты дзень апошнія гады «Дай Дарогу!» радавалі мінчан сваім вясновым шоу. Традыцыйна яно збірала аншлагі ў клубе Re: Public, які ўжо стаў родным для гурту.

«Нам 20, і нас стала настолькі шмат, што прыспеў час пашыраць далягляды і спрабаваць для сябе нешта новае. Трэба праверыць, наколькі мы сапраўды моцныя», — тлумачыць Стыльскі змену пляцоўкі.

Гурт «Дай Дарогу!» быў заснаваны ў Брэсце ў траўні 1998 года. На яго рахунку сем арыгінальных студыйных альбомаў, два акустычныя і адзін зборнік хітоў. За 20 гадоў у гурце мяняліся ўдзельнікі, але прыхільнасць музыкаў ідэалам сапраўднага панк-року і шчырыя тэксты заўсёды заставаліся і застаюцца нязменнымі.

Апошнія паўтара года «Дай Дарогу!» прысвяцілі маштабнаму туру «СацПакет», куды ўвайшлі самыя вострасацыяльныя хіты з усіх альбомаў. З гэтай праграмай гурт аб'ехаў Беларусь, Украіну і Расію, таксама зазірнуў ў Польшчу і Чэхію. А па выніках 2016 года ўвайшоў у ТОП-5 самых запатрабаваных фестывальных гуртоў ва Украіне! У роднай Беларусі «Дай Дарогу!» па-ранейшаму застаюцца сярод самых любімых гасцей любога фэсту: ад стракатага ColorFest да 25-тысячнага «Рок за Баброў».

«Ужо кіпіць праца над цалкам новым шоу, прысвечаным юбілейнаму канцэрту ў Prime Hall, — кажуць музыкі. — Будуць усе тыя ж угарныя, правераныя часам баевікі, элементы праграмы «СацПакет», а таксама зусім новыя песні, якія рыхтуюцца для будучага альбома».

Музыкі рыхтуюцца здзівіць усіх і незвычайным гукам. Бо ў клубе Prime Hall ўстаноўленая адна з лепшых акустычных сістэм ў краіне. «120 дэцыбел беларускага панку на 80 кілаватах крутога амерыканскага гуку!» — жартуюць музыкі «Дай Дарогу!», да якіх на мінскім канцэрце для ўзмацнення далучыцца яшчэ адзін гітарыст. 

Такім чынам, 8 траўня 2018 года ў мінскім Prime Hall «Дай Дарогу!» будуць грымець выбухным дваццацігоддзем разам з запрошанымі сакрэтнымі гасцямі! Сапраўднае шоу, якое проста нельга прапусціць.

 

Квіткі можна набыць анлайн на kvitki.by або ticketpro.by.

Квіткі без інтэрнэт-нацэнкі:

  • Касы інфацэнтраў ГЦ «Замак» (пр. Пераможцаў, 65. Касы інфацэнтра на 1-м і 4-м паверхах). 9.00 — 23.00.
  • Пераход ст. метро Якуба Коласа (каса Філармоніі). 09:00 — 19:00.
  • Крама «Stuff» (пр-т Незалежнасці 58, ГЦ «Маскоўска-Венскі» 3 паверх, пав. 363). 11:30 — 20:00.
  • ГЦ Купалаўскі (19 павільён, з 11:00 да 19:00).
  • ГЦ Рыга (2 паверх 18 павільён, з 10:00 да 20:00).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць