
Здарэнне адбылося ў Стоўбцах а 18-й гадзіне на вуліцы Скараны, паведамляе мінская абласная міліцыя.
Як адзначылі ў міліцыі, 9-гадовы хлопчык на ровары не аддаў перавагу ў руху «Форду Гэлаксі», якім кіраваў 63-гадовы мужчына. У выніку адбылося сутыкненне.
Трэцякласнік з сінякамі быў дастаўлены ў медустанову. Кіроўца быў цвярозы, стаж яго кіравання — 44 гады.
Аднак за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзіцяці адміністрацыйны пратакол складзены ў дачыненні да бацькоў.
Каментары