Свет

Крывавая страляніна: што адбываецца паміж Камбоджай і Тайландам?

На мяжы паміж Тайландам і Камбоджай успыхнулі баявыя дзеянні. Паводле даных уладаў Тайланда, у выніку сутыкненняў загінулі 12 чалавек, пераважна мірныя жыхары, піша Бі-бі-сі.

Дым падымаецца з тэрыторыі АЗС у раёне Бан Пхуэ, дзе загінулі прынамсі пяць чалавек пасля таго, як камбаджыйская артылерыя нанесла ўдар па краме, размешчанай на тэрыторыі запраўкі ў памежнай правінцыі Тайланда Сісакет. Фота: The Royal Thai Army / Anadolu via Getty Images

Гэта — чарговае абвастрэнне даўняй тэрытарыяльнай спрэчкі паміж двума суседзямі ў Паўднёва-Усходняй Азіі, што працягваецца ўжо больш за стагоддзе.

Паводле даных арміі Тайланда, большасць ахвяр — мірныя жыхары, усе яны з трох тайскіх правінцый. Ёсць таксама параненыя.

Камбоджа пакуль што не пацвердзіла, ці панесла яна страты.

Што здарылася

Раніцай у чацвер паміж арміямі дзвюх краін пачалася перастрэлка. Тайланд абвінаваціў Камбоджу ў ракетным абстрэле вёскі і нападзе на бальніцу.

У адказ Бангкок нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх вайсковых аб’ектах.

Сёння ноччу вайскоўцы Камбоджы некалькі разоў адкрывалі агонь па вайскоўцах Тайланда ў розных кропках, у тым ліку ўжывалі артылерыю і цяжкае ўзбраенне, у прыватнасці БМ-21 «Град». Першыя стрэлы прагучалі з боку камбаджыйскіх вайскоўцаў у раёне храма Прэах-Віхеа.

Пазней тайская армія зафіксавала набліжэнне транспартных сродкаў, меркавана, камбаджыйскіх танкаў.

Мяжу неадкладна закрылі, а тайскім грамадзянам, што знаходзяцца ў Камбоджы, загадалі пакінуць краіну.

Камбоджа са свайго боку заявіла, што Тайланд ужыў «звышмерную сілу», і панізіла ўзровень дыпламатычных адносін.

Абедзве краіны заклікалі сваіх грамадзян пакінуць прыгранічныя раёны, дзе, паводле слоў відавочцаў, працягваюцца жорсткія баі.

«Усё вельмі сур’ёзна. Мы тэрмінова эвакуюемся», — распавёў Бі-бі-сі Сутьян Пхіўчан, жыхар тайскай правінцыі Бурырам, недалёка ад мяжы.

Адкуль узяўся гэты канфлікт

Тэрытарыяльная спрэчка працягваецца ўжо больш за стагоддзе — з тых часоў, калі пасля заканчэння французскага каланіяльнага панавання ў Камбоджы пачалі рабіць межы.

Напружанне рэзка ўзрасло ў 2008 годзе, калі Камбоджа спрабавала ўключыць старажытны храм XI стагоддзя, што знаходзіцца ў спрэчнай зоне, у спіс аб’ектаў спадчыны ЮНЕСКА.

Тайланд выступіў рэзка супраць, і пачаліся сутыкненні. У розныя гады ў выніку гэтых сутыкненняў гінулі як салдаты, так і мірныя жыхары з абодвух бакоў.

Сітуацыя зноў абвастрылася ў маі гэтага года пасля гібелі камбаджыйскага салдата. Гэта прывяло да найглыбейшага крызісу ў двухбаковых адносінах за апошнія 10 гадоў. Дыпламатычныя адносіны рэзка пагоршыліся. Абедзве краіны ўвялі абмежаванні на гандаль і паслугі.

Камбоджа, напрыклад, забараніла ўвоз тайскіх гародніны і садавіны, спыніла імпарт электраэнергіі і інтэрнэт-паслуг.

Абодва бакі таксама ўзмацнілі вайсковую прысутнасць уздоўж мяжы.

Куды ўсё ідзе?

В.а. прэм’ер-міністра Тайланда Пхумтам Вэчаячай прызнаў: сітуацыя «вельмі нестабільная» і яе трэба вырашаць асцярожна, строга згодна з міжнародным правам.

Са свайго боку, прэм’ер Камбоджы Хун Манэт падкрэсліў, што яго краіна імкнецца да міру, але будзе «вымушаная адказаць зброяй на ўзброеную агрэсію».

Хоць раней былі і больш маштабныя сутыкненні, яны, звычайна, хутка згасалі. І цяпер, нягледзячы на сур’ёзнасць сітуацыі, эксперты лічаць поўнамаштабную вайну малаверагоднай.

Аднак цяперашняе абвастрэнне ўзмацняецца палітычнай нестабільнасцю па абодва бакі мяжы.

Хун Манэт — сын былога камбаджыйскага лідара Хун Сена — пакуль што не мае поўнай палітычнай самастойнасці, а яго бацька, здаецца, не супраць выкарыстаць канфлікт для ўмацавання нацыяналістычнай падтрымкі.

У Тайландзе пры ўладзе — хісткая кааліцыя, што стаіць за экспрэм’ерам Таксінам Чынаватам. Ён лічыў, што мае цесныя асабістыя сувязі з Хун Сэнам, але цяпер адчувае сябе здраджаным пасля таго, як Камбоджа апублікавала прыватную размову, праз якую яго дачку Петангтарн часова адхілілі ад пасады прэм’ера. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў5

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Усе навіны →
Усе навіны

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу44

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

Б'юці-блогерку з Гомеля асудзілі за палітыку5

Пад Мінскам пасажыры маршруткі ехалі з незачыненымі дзвярыма2

«Ён у жахлівым стане». Адам Кадыраў трапіў у аварыю недалёка ад Дома ўрачыстасцей у Пуцінскім раёне12

Памёр прафесар Васіль Бернік1

Дарадца Трампа: Тэрыторыю Грэнландыі можа кантраляваць толькі той, хто здольны яе абараніць, а Данія занадта слабая для гэтага6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў5

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць