Культура55

Напішыце пра свайго беларускамоўнага сябра — яго цэлы дзень будуць бясплатна частаваць марозівам

Фестываль «Краiна марозiва» вырашыў незвычайным чынам заахвоціць беларусаў, якія ў паўсядзённым жыцці размаўляюць на роднай мове. Мінчукам прапануюць распавесці пра свайго беларускамоўнага сябра і выказаць яму «рэспект» на сайце белыполюс.бел. За гэта сябра зробяць ганаровым госцем фестывалю, які адбудзецца 30 чэрвеня ля Мінск-Арэны, і задарма пачастуюць марозівам «Белы полюс 1938». Распавесці пра свайго беларускамоўнага сябра, якім вы ганарыцеся, можна на працягу трох дзён — з 19 па 21 чэрвеня.

Па дадзеных перапісу насельніцтва за 2009 год, 53% рэспандэнтаў назвалі беларускую роднай мовай, аднак толькі 23% размаўляюць па-беларуску дома.

«Беларусы, якія ў паўсядзённым жыцці размаўляюць на роднай мове, наўрад ці ставяцца да гэтага, як да пэўнага дасягнення, і могуць пасаромецца самі рэгістравацца на сайце. Але нам вельмі хочацца заахвоціць гэтых людзей, таму мы прапануем родным ці сябрам вылучыць сваіх беларускамоўных блізкіх, — распавядае намеснік дырэктара па маркетынгу брэнда «Белы полюс» Максім Журовіч.

— Я заўжды з вялікай павагай стаўлюся да сваіх беларускамоўных сяброў і калег. За выбар на карысць беларускай мовы кожнаму з іх хочацца сказаць «дзякуй». І гэта адна з мэт, дзеля якіх мы і запусцілі акцыю «Краiна марозiва».

Збіраць заяўкі на сайце будуць да пятніцы. Пасля гэтага іх апрацуюць і надрукуюць спецыяльныя пашпарты ганаровых грамадзян «Краiны марозiва». Па іх на фэсце кожную гадзіну белыя мядзведзі будуць частаваць бясплатным пламбірам. Арганізатары не ведаюць, колькі беларускамоўных грамадзян зарэгіструюць, таму пакуль што падрыхтавалі 2000 пашпартоў. Але калі будзе неабходна, надрукуюць больш спецыяльна да фэсту.

«Краiна марозiва» з’явіцца 30 чэрвеня вакол Мінск-Арэны. Тэматычны забаўляльны парк пабудуюць у гонар 80-годдзя беларускага пламбіру. Свята абяцаюць зрабіць мова-фрэндлі: афіцыйнай мовай будзе беларуская, а імправізаванай сталіцай стане «Мова-сіці». Тут можна будзе згуляць у велізарны беларускамоўны «Скрабл», паспрабаваць сябе ў «Мафіі» і іншых настольных гульнях.

Госці наведаюць сеанс speed-dating, дзе іх навучаць упэўнена размаўляць з кім заўгодна і на любую тэму менавіта па-беларуску: пра надвор’е, займальную кнігу, новы блокбастар альбо ўлюбёны смак марозіва.

«Размаўляць на роднай мове ці не — гэта асабісты выбар кожнага чалавека, але любіць яе — гэта бадай што абавязак. Мы не проста так робім вялікі акцэнт на беларускай мове на нашым фестывалі. «Белы полюс 1938» — гэта пламбір, які сёлета мы аднавілі па нацыянальным рэцэпце 80-гадовай даўніны. Такі прадукт абавязаны размаўляць са спажыўцамі на мове Коласа і Купалы. У «Краіне марозіва» мы паспрабуем паказаць усю яе прыгажосць і сучаснае гучанне. Мы упэўненыя, што яна можа дарыць такія ж пазітыўныя эмоцыі, як і марозіва», — тлумачыць Максім Журовіч.

Музычная частка фестывалю таксама будзе толькі беларускамоўная. Першыя чатыры «дзякуй» ужо паляцелі да хэдлайнераў фэсту — Akute, Shuma, «Разбiтае сэрца пацана» і «Маланка Аркестр».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы2

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паводзіць сябе ў «макдональдсе» як у савецкай сталоўцы. І думае, што гэта крута11

У Дзяржынскай бальніцы памерла парадзіха, дзіця таксама не выратавалі3

Пасол ЗША ў Ізраілі: Было б нармальна, калі б Ізраіль кантраляваў землі ад Ніла да Еўфрата13

Справа кнігароў. Чым вядомыя Колас, Яўдаха і Багдановіч, якіх арыштавалі за выданне і распаўсюд кніг4

Украіна страціла аднаго з самых дасведчаных вайсковых лётчыкаў4

Звязаныя з Расіяй хакеры спрабуюць атрымаць доступ да акаўнтаў у Signal і WhatsApp

Макрон заявіў пра намер Францыі разам з іншымі краінамі Захаду разблакаваць Армузскі праліў

Беларускі рынуліся ў Вільню — усё, каб паслухаць Меладзэ39

У Мінску прадаюць студыю з рамонтам танней за 35 тысяч долараў. Чаму такая цана?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы2

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць