Свет99

У Індыі згвалтавалі ўдзельніц акцыі супраць гандлю людзьмі

У індыйскім штаце Джаркханд узброеныя людзі выкралі і згвалцілі пяцярых актывістак НКА, якія праводзілі вулічную акцыю супраць гандлю людзьмі.

У маі ў штаце Джаркханд адбыліся тры выпадкі згвалтавання дзяўчынак-падлеткаў, якіх пасля злачынства паспрабавалі спаліць жыўцом.

Дзяўчат зацягнулі ў машыны і адвезлі ў «аддаленае месца», распавялі Бі-бі-сі ў паліцыі штата.

Здарэнне расследуюць, але арыштаваных пакуль няма, дадалі ў паліцыі.

Ахвяры злачынства працуюць у індыйскай некамерцыйнай арганізацыі. Яны праводзілі вулічную акцыю ў форме спектакля пра гандаль людзьмі ў аддаленай акрузе Кхунці.

«Пасля прадстаўлення яны накіраваліся да школы пры мясцовай [каталіцкай] місіі. Прыкладна ў гэты ж час да школы пад'ехалі ўзброеныя людзі. Яны выкралі пяцярых дзяўчат з каманды, павезлі іх у джунглі і там згвалцілі», — сказаў высокапастаўлены паліцэйскі чыноўнік у гутарцы з карэспандэнтам Бі-бі-сі на Хіндзі.

Дзяўчаты ўжо знаходзяцца пад абаронай паліцыі і чакаюць вынікаў медэкспертызы, распавёў іншы паліцэйскі чыноўнік.

Згодна з версіяй следства, злачынцы маглі быць прыхільнікамі мясцовай групоўкі, агрэсіўнай да «чужынцаў» у рэгіёне. Гэтая групоўка, што карыстаецца падтрымкай у плямёнаў, якія жывуць у акрузе Кхунці, нават развесіла знакі з папярэджаннямі для прыезджых.

Кхунці — адзін з раёнаў Індыі, дзе квітнее гандаль людзьмі, пісала ў 2015 годзе газета Hindustan Times. Паводле расследавання журналістаў, у гэтым і яшчэ ў чатырох рэгіёнах штата Джаркханд выкрадаюць людзей — у асноўным дзяўчынак — якіх прадаюць гандлярам людзьмі. Дзяўчынак часцей за ўсё адпраўляюць у якасці хатніх прыслужніц у заможныя дамы Дэлі і іншых буйных гарадоў.

Паводле індыйскай паліцыі, з 2005 па 2015 год у гэтых пяці акругах выкралі каля чатырох тысяч дзяцей. У маі ў штаце Джаркханд адбыліся тры выпадкі згвалтавання дзяўчынак-падлеткаў, якіх пасля злачынства паспрабавалі спаліць жыўцом. Каля 28% насельніцтва штата Джаркханд складаюць плямёны.

Ураду Індыі ў апошнія гады давялося зрабіць больш жорсткім заканадаўства аб сэксуальным гвалце на фоне масавых пратэстаў мясцовых жыхароў пасля некалькіх гучных нападаў.

Самым вядомым з іх стала групавое згвалтаванне студэнткі ў рэйсавым аўтобусе, якое адбылося ў Дэлі ў 2012 годзе. У выніку нападу дзяўчына загінула.

Нягледзячы на жорсткія меры, якія былі прынятыя ў сувязі з трагедыяй, узровень гвалту і дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын у глыбока патрыярхальным грамадстве Індыі застаецца высокім.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну27

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца17

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

Дом толькі вырас, а кватэр у ім ужо няма? Як пажывае шматпавярхоўка на Валгаградскай у Мінску

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму48

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА4

Мікола Дзядок апублікаваў свой «спіс таго, што варта прачытаць», які ў яго склаўся ў турме. Там больш за 270 твораў!2

Імбір, вітаміны ці кантрасны душ? Што сапраўды дапамагае абараніцца ад прастуды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну27

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць