Усяго патроху22

Жарты пра Раналду на 75 дэцыбел, пра беларускую зборную на 80 — «Аліварыя» правяла першы футбольны стэндап у Мінску ФОТЫ

28 чэрвеня ў фан-бары ў парку Перамогі «Аліварыя» склала хіт-парад злабадзённых жартаў пра футбол. Шумамер, усталяваны на стэндап-вечарыне, паказаў, што больш за ўсё мінскіх заўзятараў рассмяшылі нядаўнія прыгоды немцаў у Расіі і беларуская прапіска Марадоны.

На вечарыне «Аліварыі» не было загадзя падрыхтаваная «спічаў» — комікі працавалі з жывымі эмоцыямі заўзятараў, якім, як казалася, і самім ёсць што сказаць пра тое, што адбываецца ў свеце футбола. За вечар прагучала каля 20 пытанняў аб футболе — цікавых, нестандартных, а часам і нелагічных. Правільныя адказы гучалі нячаста, а вось на смешныя заўзятары зусім не скупіліся. Ацаніць якасць гумару вырашылі не інтуітыўна, а ў колькасным выражэнні — па дэцыбелах шуму, які выклікалі жарты ў заўзятараў. Максімальны вынік аказаўся на адзнацы 98, што можна прыраўняць, напрыклад, да гучання аркестра. Да самых гучных стадыёнаў фан-бару, вядома, яшчэ далёка, але і такі вынік для 300 заўзятараў у адным месцы — вельмі нядрэнна.

Для рэгулявання ўзроўню гучнасці фанатаў на вечарыне «Аліварыя» запрасіла сапраўдных профі беларускага стэндапу, удзельнікаў «Comedy Батлаў» і «Адкрытага мікрафона» на ТНТ — Рому Сідорчыка, Сяргея Гароха і Дзіму Нарышкіна. Андрэй Бонд на правах вядучага фіксаваў вынікі і склаў топ-10 самых гучных жартаў вечара.

— У фан-бары кожны дзень разыгрываюцца сапраўдныя жарсці, заўзятары прыходзяць сюды, каб падзяліць залатыя моманты футбольнага лета з парай сотняй аднадумцаў. Мы вырашылі ўзяць невялікі тайм-аўт, каб скінуць напругу, і проста пасмяяцца з таго, што так моцна захапіла нас на цэлы месяц. Бо нішто так не аб'ядноўвае людзей, як смех з адных і тых жа жартаў, — распавядае менеджар па карпаратыўных камунікацыях піваварнай кампаніі «Аліварыя» Вольга Каўрыгіна.

Наперадзе яшчэ два тыдні футбольных вечарынак ад «Аліварыі», дзе заўзятараў чакаюць штодня, без перапынкаў на святы і выхадныя. У галоўным фан-бары, які знаходзіцца ў парку Перамогі, ёсць усё неабходнае для ідэальнага вечара сапраўднага фаната: вялікія экраны для прагляду залатых матчаў, 13 гатункаў піва «Аліварыі» і атмасфера вялікага футбольнага свята.

На гэтай і наступным тыдні футбол-паці пройдуць яшчэ ў трох беларускіх гарадах — Віцебску, Гомелі і Маладзечне. У мясцовым фан-бары «Аліварыя» абярэ самых заўзятых фанатаў футбола. Запоўніўшы да 3 чэрвеня анкеты на сайце залатыямоманты.бел, у кожнага будзе магчымасць выйграць для сябе і яшчэ пяцярых сваіх сяброў месцы ў Alivaria Fan Bus, які адвязе іх на футбол у Мінск.

Партнёрскі матэрыял.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране3

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

Іран запусціў 100 дронаў па Ізраілі3

Трамп адрэагаваў на авіяўдары Ізраіля па Іране2

У Маскве знайшлі 69-гадовага беларуса, які быў у рабстве ў «працоўным доме»26

У ходзе ўдараў Ізраіля, меркавана, загінуў начальнік Генштаба арміі Ірана1

Беларус Аляксей Шпілеўскі ўзначаліць расійскі «Пары НН» замест Віктара Ганчарэнкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране3

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць