Культура44

У Менску адноўленая шыльда памяці брэмэнскіх габрэяў

На фасадзе дому № 13 па вуліцы Раманаўскай у Менску адноўленая мэмарыяльная дошка брэмэнскім габрэям, дэпартаваным у гады вайны ў менскае гета. Зь ёй зьвязаная амаль дэтэктыўная гісторыя ў навачаснай Беларусі.

На фасадзе дому № 13 па вуліцы Раманаўскай у Менску адноўленая мэмарыяльная дошка брэмэнскім габрэям, дэпартаваным у гады вайны ў менскае гета. Зь ёй зьвязаная амаль дэтэктыўная гісторыяў навачаснай Беларусі.

Упершыню бронзавая памятная дошка была ўсталяваная на гэтым будынку ў 1992 г. прадстаўнікамі габрэйскай грамады Брэмэну, але ў 2007 яе скралі. Неўзабаве пасьля інцыдэнту нямецкі амбасадар у РБ Марцін Хекер абвясьціў пра ўзнагароду ў тысячу эўра за інфармацыю, якая прывядзе да вяртаньня табліцы. Пасьля таго, як беларускі грамадзянін, які прасіў не раскрываць яго імя, за ўзнагароду вярнуў дошку, усё ж пастанавілі на фасадзе ўсталяваць копію зь сылюміну.

Менск граў важную ролю ў т.зв. «канчатковым рашэньні габрэйскага пытаньня». Сюды ў 1941—43 г. вывозіліся эўрапейскія габрэі, каб урэшце знайсьці сваю сьмерць у самім гета і прыгарадных канцлягерах. Гутарка вядзецца пра габрэяў Нямеччыны, Чэхаславаччыны, Аўстрыі, Польшчы, Францыі, Галяндыі, Вугоршчыны. У менскім гета была нават адасобленая «нямецкая частка», дзе жылі нямецкія і аўстрыйскія габрэі. Але забівалі іншаземцаў нароўні зь мясцовымі. У справаздачы генэральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ рэйхскамісару Остлянду гаўляйтэру Лёзэ пра зьнішчэньне габрэяў і барацьбе супраць партызанаў ад 31 ліпеня 1942 г. кажацца: «У самім Менску 28-29 ліпеня было зьліквідавана 10 тысяч габрэяў. Зь іх 6500 складалі мясцовыя, беларускія габрэі — збольшага старыя, жанчыны і дзеці, а таксама непрацаздольныя габрэі зь Вены, Бруна, Брэмэну і Бэрліну, якіх адправілі ў Менск летась у лістападзе паводле загаду фюрэра...»

Выступаючы на ўрачыстым адкрыцьці памятнай табліцы заступнік старшыні Агенцтва палітычнай адукацыі горада-зямлі Брэмэну доктар Гюнтэр Фэльдгаўз зазначыў, што ў 1933 г. ў Брэмэне жыло 1300 габрэяў, палова зь якіх загінула ў часы нацысцкага кіраваньня. Паводле яго словаў, 570 брэмэнскіх габрэяў у лістападзе 1941 году былі дэпартаваныя ў Менск, дзе па часе былі зьнішчаныя ў адмысловых рэйдах у гета і ў канцлягеры ля вёскі Малы Трасьцянец.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць