Здарэнні22

Маці з Пінска будуць судзіць за забойства немаўляці

У Пінску скончылі расследаванне крымінальнай справы па абвінавачванні 35-гадовай жанчыны ў забойстве нованароджанай дачкі, піша tut.by.

Злачынства было здзейснена 26 студзеня. А 18.30 брыгада хуткай даставіла абвінавачваную ў лякарню з падазрэннем на выкідыш. Медыкі паведамілі пра здарэнне праваахоўнікам і па месцы жыхарства пацыенткі выехала следча-аператыўная група. Падчас агляду кватэры следчыя выявілі ў яе жаночай сумачцы загорнуты ў пакет труп нованароджанай дзяўчынкі з множнымі ранкамі і сінякамі.

Як высветлілі эксперты, дзіця нарадзілася даношаным і жыццяздольным, а смерць надышла ў выніку асфіксіі.

«Падчас папярэдняга расследавання было высветлена, што абвінавачаная нанесла свайму дзіцяці не менш за 49 цялесных пашкоджанняў. Пасля гэтага яна закрыла адтуліны рота і носа і сціснула шыю дачкі, у выніку чаго немаўля памерла», - паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Жанчыне выставілі абвінавачванне ў забойстве заведама малога дзіцяці з асаблівай жорсткасцю. Паводле комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы абвінавачаная магла ўсведамляць што робіць і кіраваць сабой.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?5

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць