Спорт33

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай

Футбаліст выступіў з эмацыйнай прамовай у распранальні перад прайграным фіналам.

Фота: Ashley Landis / AP

Форвард зборнай Аргенціны Ліянэль Месі прыняў рашэнне завяршыць выступленні за нацыянальную каманду. Пра гэта паведаміў журналіст Эрнан Кастыльё ў сацыяльнай сетцы X.

Паводле інфармацыі крыніцы, перад фіналам чэмпіянату свету 2026 года футбаліст выступіў з эмацыйнай прамовай у распранальні, абвясціўшы, што гэты матч стане для яго апошнім у складзе «альбіселестэ», піша Championat.com.

Нагадаем, што зборная Аргенціны саступіла Іспаніі ў вырашальным матчы турніру з лікам 0:1 у дадатковы час.

На чэмпіянаце свету Месі адзначыўся васьмю галамі і чатырма выніковымі перадачамі.

Падчас сусветнага першынства Ліянэль першым сярод усіх футбалістаў пераадолеў адзнаку ў 20 галоў на чэмпіянатах свету, у выніку забіў 21, а таксама стаў найлепшым асістэнтам і рэкардсменам па колькасці праведзеных матчаў у гісторыі гэтага турніру.

Каментары3

  • T
    21.07.2026
    Застанецца легендай.
    Ў Аргенціне наўрадці хутка з'явіцца хто небудзь хто зможа яго перапрыгруць па колькасці галоў за зборную.
  • Кол
    21.07.2026
    T, гэта можа здарыцца ў любы момант, таксама, як і здаралася дасюль.
  • Penaldo
    22.07.2026
    А я буду играть ЧМ 2030 ведь я лучший и матч с Узбекистаном это доказал!

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла10

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5014

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла10

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць