«Ужо ёсць факты прыцягнення да крымінальнай адказнасці за публікацыі».

Скрыншот СТБ
Следчы камітэт узмацніў кантроль за кантэнтам у Threads і TikTok, паведаміў на СТБ афіцыйны прадстаўнік СК Аляксандр Сухадольскі.
«Ужо ёсць факты прыцягнення да крымінальнай адказнасці за публікацыі — гэта распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы, загадзя ілжывыя паведамленні аб небяспецы», — адзначыў Сухадольскі.
У якасці прыкладу фэйку ён згадаў пост пра тое, што з акна БНТУ нібыта выпаў і разбіўся насмерць студэнт. Неўзабаве гэты ананімны пост быў выдалены, а сама інфармацыя не пацвердзілася (высветлілася, што там на вуліцы стала кепска 60‑гадоваму мужчыну, яго не змаглі ўратаваць). Аўтара, як можна меркаваць, не знайшлі.
Цяпер чытаюць
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі
Каментары
Летам 2020-га ўжо працавала база МУС па ідэнтыфікацыі або дэананімізацыі карыстальнікаў Telegram.
Захоўвалі кантактныя даныя, якія сам карыстальнік мог даць у профілі (а пасля схаваць), якія знаходзілі ў кантактных кнігах знаёмых, якіх затрымалі.
Працавалі на апярэджанне, а з нашага боку пра такое не падазравалі і нават не баяліся, бо практыка рэпрэсій "звычайных" людзей за пост-лайк яшчэ не існавала.
Таму тыя, хто ў Беларусі або ездзяць у Беларусь і пішуць, лайкаюць нешта небяспечнае (з пункту гледжання карнікаў), загадзя падумайце пра сваю бяспеку ў Threads і TikTok.
Магчыма, ізноў патрэбны 2 акаўнта, звычайны і палітычны.
Калі зараз адносна ціха (па гэтых сацсетках), то пры абвастрэнні паранойі дыктатара ізноў пойдзе крывавы хапун.
Спачатку для справаздачы і зорачак "зрэжуць" тых, каго прасцей знайсці.
Да, возможно, у них закуплено оборудование (китайское наверное) для глубокого анализа интернет-трафика (DPI-системы) абонентов внутри республики и они им активно пользуются для выявления комментаторов в различных соц.сетях.
Плюс есть у них возможности получения информация в рамках правого сотрудничества по межгосударственным договорам с тем же Китаем. Т.е. даже если комментатор завел условно-анонимный аккаунт в том же китайском Тик-Токе, находясь даже за рубежом, разместил или написал что-то нехорошее про Беларусь или лукашенковцев, то, теоретичечки, они смогут получить полную информацию о таком аккаунте, если пользователь не сильно заморачивался в техническом плане со своей анонимностью.
В остальных случаях, лукашисты сосут Чупа-чупс, никто (тот же Threads) не будет диктаторскому государству выдавать информацию о пользователях, находящихся в цивилизованных странах (Европа, США, Канада), где особое внимание уделяется в т.ч. обороту и защите персональных данных в рамках локального законодательства, того же GDPR. А если там сверху VPN был, то это дополнительно усложняет задачу.
Пра TikTok пакуль не было вядома фактаў супрацоўніцтва, але пагроза сапраўды існуе ў перспектыве.
На бяспеку заходніх сацсетак як Threads я б таксама не абапіраўся як на нешта абсалютнае: здараюцца ўзломы, факты супрацоўніцтва (нібыта PayPal здаваў данатчыкаў), карнікі могуць падмануць і праз міжнародны пошук выдаць тваю справу як непалітычную, ўвогуле непрадказальнасць і аслабленне прававых і этычных норм пры Трампе.
І галоўнае, як казаў вышэй, вас хутчэй знаходзяць па таму, што вы самі пра сябе напісалі, або праз кантакты знаёмых.