Грамадства22

Пракурор запытаў для гарадзенскай актывісткі Валянціны Навумавай сем гадоў зняволення

Апошняе паседжанне па палітычна матываванай справе гарадзенкі Валянціны Навумавай павінна адбыцца 24 ліпеня

Працэс пачаўся 29 чэрвеня ў абласным судзе. Вядзе працэс суддзя Мікалай Рачынскі. За яго плячыма дзясяткі палітычна матываваных крымінальных спраў, піша «Гарадзенская праваабарона»

Навумавай інкрымінаваныя наступныя артыкулы:

  • артыкул 16, частка 6 (Пасобніцтва ў суўдзеле ў злачынстве)
  • артыкул 130, частка 1 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці)
  • артыкул 130, частка 3 (Дзеянні, якія прадугледжаны часткамі 1 ці 2 артыкулу, здзейсненыя групай асобаў) 
  • артыкул 188 (Паклёп)
  • артыкул 203-1, частка 3 (Парушэнне тайны перапіскі, тэлефонных перамоваў)
  • артыкул 361-4, часткі 1 і 2 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна)
  • артыкул 367, частка 2 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі)
  • артыкул 368, частка 1 (Абраза Лукашэнкі)
  • артыкул 369 (Абраза прадстаўніка ўлады)
  • артыкул 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў)
  • артыкул 391 (Знявага суддзі)

Валянціна Навумава доўгі час была сябрам партыі левых «Справядлівы свет». У 2017 годзе яна была аштрафаваная на 15 базавых адзінак па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі «недармаедаў».

Жанчыну затрымалі 5 верасня 2025 года і змясцілі ў турму №1 у Гродне. Спачатку ў справе фігураваў ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку).

Але 27 лютага 2026 года былі выстаўленыя новыя абвінавачванні паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Каментары2

  • скотные дворы одинаковы
    21.07.2026
    Скотный двор даёт семь лет за то, что человек хороший и правду, о скотном дворе и его распорядителе, говорит ..
  • каментар
    21.07.2026
    Усе прычастныя да пераследу ў курсе пра міжнародны крымінальны суд, куды ўжо збіраюць матэр’ялы пра во такіх карнікаў? Няўжо яны спадзяюцца, што іх пранясе ці нейдзе схаваюцца?
    5 верасня 2025 года можа было яшчэ не ўсё адназначна, але 24 ліпеня 2026 года любому дурному халую ўжо павінна быць зразумела на што ён падпісваецца за здзяйсняемае.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі14

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?3

Маск: Зяленскаму трэба пайсці12

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды

Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ12

Салі Руні спыняе пастаўкі сваіх кніг у Брытанію. Пісьменніца падтрымлівае забароненую Palestine Action4

Створаны бананы, якія не цямнеюць. Неўзабаве яны могуць з'явіцца ў супермаркетах2

У Егіпце сто гадоў захоўваўся «не той кракадзіл». Аказалася, што гэта асобны від, якога навука не ведала

Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы… Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды»

Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі14

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць