Свет1515

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары

Паводле яго слоў, адмена выбараў павінна перакрыць шляхі для апазіцыі. «Тут больш не будзе выбараў, на якіх яны маглі б паспрабаваць захапіць урад і ўладу», — сказаў Даніэль Артэга.

Фота: AP Photo / Matias Delacroix

Даніэль Артэга заявіў, што ў краіне больш не будуць праводзіцца выбары, паведамляе Reuters.

Артэга займаў пасаду прэзідэнта з 1979 па 1990 год. У 2007 годзе ён зноў быў абраны кіраўніком дзяржавы і з таго часу не пакідаў гэтую пасаду. Паводле яго слоў, адмена выбараў павінна перакрыць шляхі для апазіцыі.

«Тут больш не будзе выбараў, на якіх яны маглі б паспрабаваць захапіць урад і ўладу. Часы, калі партыі, якія падтрымліваліся янкі і самасістамі, маглі вярнуцца да ўлады, мінулі — і больш ніколі не паўторацца», — сказаў ён.

У мінулым годзе Артэга яшчэ больш умацаваў сваю ўладу праз шэраг канстытуцыйных рэформаў. Сярод іх — прызначэнне сваёй жонкі Расарыа Мурыльё «супрэзідэнтам» і павелічэнне тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў да шасці гадоў.

Такім чынам, Артэга разам з жонкай кантралююць амаль усе сферы дзяржаўнага кіравання, уключаючы армію і судовую сістэму.

Апошнія выбары ў краіне адбыліся ў 2021 годзе. Тады пад неабгрунтаванымі падставамі пазбавілі волі амаль 40 апазіцыйных палітыкаў, у тым ліку сем патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

Каментары15

  • U
    21.07.2026
    А радам абавязкова ахова, карнікі, іншыя злачынцы. Бо без іх ен ніхто. Яго ўсе ненавідзяць і кожны плюнуў бы яму ў твар пры любых празрыстых выбарах.
    Чарговы 3% ўпар на целе краіны і яе народу.
  • Yet
    21.07.2026
    Які ен "лідар"? Ен труцень і паразіт на целе краіны.
  • Ёсік
    21.07.2026
    Ёсьць яшчэ Вышэйшая ўлада, таму хай не харахорыцца...

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць