Улада3434

«Здаецца, сапраўды нешта набліжаецца». Што пішуць расійскія СМІ пра прызначэнне Бабіча

Расійскія СМІ адрэагавалі на прызначэнне Міхаіла Бабіча паслом у Беларусі. Асноўны пасыл іх публікацый — беларуска-расійскія адносіны чакае сур'ёзнае перафарматаванне, а Бабіч павінен паставіць Лукашэнку на месца і «выратаваць» Беларусь ад майдана.

Фота: Прэс-служба Крамля.

Life: Бабіч павінен утрымаць Беларусь

Выданне лічыць, што прызначэнне Бабіча азначае старт цалкам новай старонкі ва ўзаемаадносінах дзвюх краін, якія з'яўляюцца маторам і ядром усёй еўразійскай інтэграцыі.

Life звяртае ўвагу, што Пуцін зрабіў стаўку на чалавека, які мае багаты сілавы і кіраўніцкі бэкграўнд.

«Уласна, увесь далейшы кар'ерны шлях новага пасла ў Беларусі ў той ці іншай меры звязаны з вырашэннем пытанняў, звязаных з каардынацыяй праваахоўных органаў і пытанняў, звязаных з абаронай і бяспекай. Бабіч менавіта ў гэтай якасці працаваў у Дзярждуме на працягу двух скліканняў»,

— паведамляе Life.ru.

Выданне звяртае ўвагу, што менавіта Бабіч, калі быў прадстаўніком Пуціна ў Прыволжскай акрузе, стаяў за антыкарупцыйнымі чысткамі мясцовых элітаў, а таксама адказваў за ліквідацыю хімічнай зброі. Такім чынам, на пасадзе пасла і спецпрадстаўніка ў Беларусі Расія атрымлівае даволі жорсткага кіраўніка з маштабнымі сілавымі сувязямі і арыентацыяй на ўмелае, часам маніпулятыўнае рашэнне праблем.

А такія праблемы перад Расіяй у Беларусі паўстаць могуць, лічыць Life:

— Краіна за мінулыя гады неяк непрыкметна для шырокай расійскай публікі стала ўсё мацней і мацней выходзіць з арбіты расійскага ўплыву, а працэсы, якія адбываюцца ў Мінску, вельмі трывожаць расійскае палітычнае кіраўніцтва па цэлым шэрагу прычын.

Прапагандысцкае выданне сцвярджае, што ў Беларусі ідзе актыўная «беларусізацыя» насельніцтва, стварэнне новых нацыяналістычных міфаў і паддобрыванне да радыкальных нацыяналістаў. Як нібыта калісьці ва Украіне.

Life таксама бачыць праблему ў тым, што Беларусь з'яўляецца часткай «Усходняга партнёрства», і ў краіне дзейнічаюць еўрапейскія НКА і фонды.

Коммерсант: Здаецца, сапраўды нешта набліжаецца

Палітычны аглядальнік «Коммерсанта» Дзмітрый Дрызе лічыць, што ў адносінах дзвюх саюзных дзяржаў, магчыма, набліжаецца нейкі пераломны момант.

Дрызе пералічвае ўсе рэгаліі Бабіча, называе яго відавочным «ястрабам». Затым аглядальнік «Коммерсанта» згадвае, як пра Лукашэнку загаварылі, што нібыта ён вырашыў зрабіць стаўку на беларускіх нацыяналістаў. Альбо тое, што ён нібыта адкрыта падтрымлівае Кіеў.

У Дрызе няма адказу, што ж адбываецца на самай справе. Але ён пералічвае версіі.

«Сярод такіх, у прыватнасці: лідар сапраўды не вечны, і трэба сур'ёзна думаць пра перадачу ўлады. Каму незразумела — пераемнікаў няма. Можа быць, дыму без агню не бывае — нельга выключаць і праблем са здароўем. Каб пазбегнуць хаосу, з Масквы дасылаюць жорсткага пасла, якога ўжо называюць генерал- губернатарам, каб утрымліваў сітуацыю ў руках»,

— піша журналіст «Коммерсанта».

Як бы там ні было, здаецца, сапраўды нешта набліжаецца, лічыць Дрызе:

— Гэта лагічна, хоць бы таму, што эканоміка Беларусі не можа існаваць без Расіі. А яна не мае магчымасці падтрымліваць хаўрусніка вечна — грошай няма.

Царьград ТВ: Бабіч закліканы паставіць Лукашэнку на месца

У якасці «эксперта» расійскае чарнасоценнае выданне выбрала палітолага Андрэя Суздальцава.

Ён лічыць, што Беларусь не з'яўляецца сапраўдным хаўруснікам Расіі, бо Беларусь у абмен на расійскія рэсурсы здраджвала Расіі.

Але ўтрыманскі фармат такой «Саюзнай дзяржавы» надакучыў Расіі. Такая рыторыка ашаламіла Лукашэнка, і ён паспрабаваў здзейсніць манеўр, сфармаваўшы празаходні Кабмін, у які ўвайшлі прафесіяналы, лічыць Суздальцаў.

Аднак людзі з папярэдняга ўрада, якія звязаныя з Лукашэнкам, нібыта нікуды не зніклі, а будуць дзейнічаць у «цені», лічыць палітолаг.

У такой сітуацыі з'яўленне на арэне Міхаіла Бабіча выглядае заканамерным.

«Хутчэй за ўсё, гэта вялізная падтрымка эканамічная, якую атрымлівае Беларусь, будзе старанна кантралявацца Бабічам. Каб яна сапраўды ішла ў народ, таму што народ там жабрацкі», — распавёў Суздальцаў.

Московский Комсомолец: Пуціну надакучылі істэрыкі Лукашэнкі

Выданне лічыць, што ў кампетэнтнасці Бабіча няма сумневаў. З улікам таго, што асноўныя прэтэнзіі і інтарэсы Расіі ва ўзаемаадносінах з Беларуссю звязаны са сферамі бяспекі (размяшчэнне вайсковых баз, АДКБ і гэтак далей) і харчавання (пастаўкі санкцыйных прадуктаў з Еўрасаюза ў Расію), прызначэнне Бабіча выглядае цалкам лагічным.

Намеснік кіраўніка Інстытута краін СНД Уладзімір Жарыхін у каментары газеце заявіў, што перад Бабічам будзе стаяць задача «замкнуць на сябе ўсе тыя «непаразуменні» ў эканамічных узаемаадносінах паміж Расіяй і Беларуссю, якія Лукашэнка рэгулярна выносіць на ўзровень кіраўнікоў дзяржаў». Імаверна, Пуціну гэта надакучыла.

Таксама эксперт згадвае, што Бабіч доўгі час працаваў у даволі вольналюбівай федэральнай акрузе. У першую чаргу гэта тычыцца Татарстана, якога ў апошнія гады пазбавілі некаторых атрыбутаў самастойнасці.

Каментары34

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін папярэдзіў Трампа, што ў наступныя 60 дзён плануе чарговы наступ на ўсходзе Украіны5

Сабаленка адарвалася ў рэйтынгу на гіганцкія 4750 балаў5

Кітайскія навукоўцы стварылі пчол-кібаргаў5

Кошт біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіў 120 000 даляраў1

Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны4

Зяленскі збіраецца памяняць прэм'ера і міністра абароны3

«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»9

У аэрапорце пад Лонданам разбіўся прыватны самалёт

Насельніцтва Еўрасаюза перасягнула 450 мільёнаў чалавек. Але рост не паўсюль6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць