Культура33

Беларускі тэнар выйграў сусветны конкурс оперы Пласіда Дамінга

Павел Пятроў, маэстра Пласіда Дамінга і спявачка Эмілі Д'Анжэла. Фота з сацыяльных сетак

Беларускі тэнар Павел Пятроў стаў пераможцам сусветнага конкурсу оперы Operalia 2018, які прайшоў надоечы ў Лісабоне і які ладзіць сам Пласіда Дамінга, піша Еўрарадыё.

Павел Пятроў — мінчанін, выпускнік Беларускай акадэміі музыкі. Яму 27 гадоў. Яшчэ на другім курсе ён пачаў працаваць у мінскім тэатры оперы і выконваць вядучыя партыі ў спектаклях — Ленскага ў «Яўгене Анегіне», Альфрэда ў «Травіяце», Лыкава ў «Царскай нявесце». Цяпер выступае ў тэатрах Цюрыха, Граца, Зальцбурга, Бухарэста. Да гэтага станавіўся лаўрэатам міжнародных конкурсаў у Латвіі, Аўстрыі, Польшчы, Расіі, Малдове. 

Пра сваю перамогу ён напісаў у Фэйсбуку: 

«Я хачу выказаць вялікую ўдзячнасць маэстра Пласіда Дамінга, канкурэнтам «Операліі», усім сябрам журы і ўсім, хто мяне падтрымліваў! Гэта велізарнае дасягненне для мяне, я вельмі шчаслівы і ганарлівы!!!»

Самы знакаміты ў свеце конкурс маладых оперных спевакоў быў заснаваны ў 1993 годзе Пласіда Дамінга. Яго офіс месціцца ў Парыжы, а сам конкурс штогод праводзіцца ў розных гарадах свету. У конкурсе бяруць удзел спевакі ад 18 да 32 гадоў, якія ўжо зарэкамендавалі сябе як прафесіяналы. Для ўдзелу спевакі дасылаюць свае аўдыёзапісы, і толькі 40 лепшых могуць паўдзельнічаць у самім спаборніцтве. Непасрэдна конкурс складаецца з чатырох этапаў. У фінале канкурсанты спяваюць з аркестрам, якім дырыжыруе сам Пласіда Дамінга.

Цікава, што ў конкурсе захаваны гендарны баланс: у кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца і мужчыны, і жанчыны. Першае месца разам з Паўлам заняла амерыкана-канадская меца-сапрана Эмілі Д'Анжэла. 

Таксама Павел атрымаў прыз, заснаваны ў гонар бацькі Пласіда Дамінга, The Don Plácido Domingo Ferrer Prize of Zarzuela. Ім жа ўганараваны партугальскі тэнар Луіс Гомес.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску5

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Румынія зноў пачала выдаваць візы беларусам

Украіна ўдарыла па нафтавай інфраструктуры ў Ейску1

Дарожную разметку ў Мінску ўсё часцей наносяць пластыкам4

Беларуска з'ездзіла ў Непал на тры тыдні за $1280. Як там было?3

У Лідскім замку пачалі праводзіць незвычайныя экскурсіі на досвітку

У Германіі выставілі на аўкцыён карціну Фердынанда Рушчыца

Расійскі рэактыўны дрон «Бандэроль» упаў у Петрыкаўскім раёне9

У Еўропе з'явіўся новы лаўкостар з квіткамі ад 40 еўра1

У Пецярбургу партнёр выгнаў беларуску з кватэры ў адной майцы. За яе крыкі яе ж пакаралі арыштам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску5

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць