Здарэнні

Хлопчык, які выпаў з акна ў Магілёве, знаходзіцца ў цяжкім, але стабільным стане

Стан аднагадовага хлопчыка, які вываліўся з акна дома ў Магілёве, медыкі ацэньваюць як цяжкі, але стабільны. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў намеснік галоўнага лекара па хірургіі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Генадзь Вайцяховіч.

Па яго словах, хлопчыку давядзецца правесці ў бальніцы не менш за месяц. Пры гэтым доктар мяркуе, што, калі хлопчык вырасце, ніхто нават не здагадаецца, што ў дзяцінстве ў яго была цяжкая траўма.

Здарэнне ў Магілёве адбылося ўвечары 2 верасня. Дзіця вывалілася з акна сёмага паверха і засталося жывым, хоць і атрымала сур'ёзныя траўмы. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, маці з дзіцем вярнулася з прагулкі, памыла яго і паклала на канапу ў гасцёўні. Жанчына адышла на кухню, а вярнуўшыся, ужо не пабачыла сына — толькі адчыненае акно. Маскітнай сеткі на акне не было, таму затрымаць дзіця не магло нічога.

Відавочцай здарэння стала суседка, якая і выклікала «хуткую».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску5

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Румынія зноў пачала выдаваць візы беларусам

Украіна ўдарыла па нафтавай інфраструктуры ў Ейску1

Дарожную разметку ў Мінску ўсё часцей наносяць пластыкам4

Беларуска з'ездзіла ў Непал на тры тыдні за $1280. Як там было?3

У Лідскім замку пачалі праводзіць незвычайныя экскурсіі на досвітку

У Германіі выставілі на аўкцыён карціну Фердынанда Рушчыца

Расійскі рэактыўны дрон «Бандэроль» упаў у Петрыкаўскім раёне9

У Еўропе з'явіўся новы лаўкостар з квіткамі ад 40 еўра1

У Пецярбургу партнёр выгнаў беларуску з кватэры ў адной майцы. За яе крыкі яе ж пакаралі арыштам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску5

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць