vsr.mil.by
Хадайніцтва аб гэтым падаў пракурор. Допыт Канстанціна Чарнецкага можа адбыцца ўжо заўтра, піша Радыё Свабода.
Палкоўнік Канстанцін Чарнецкі быў звольнены з пасады кіраўніка 72-га Аб’яднанага навучальнага цэнтра ў Печах у канцы кастрычніка 2017 года, праз два тыдні пасля таго, як у падвале медыцынскай роты было знойдзенае цела Аляксандра Коржыча.
На сваёй пасадзе Чарнецкі прабыў менш за год — з пачатку снежня 2016-га. Загад аб звальненні Чарнецкага з пасады падпісаў асабіста Аляксандр Лукашэнка.
Маці загінулага салдата Святлана Коржыч перад пачаткам працэсу заяўляла, што хацела б бачыць Чарнецкага на лаве падсудных сярод іншых абвінавачаных.
Хадайніцтва аб выкліку былога начальніка Аб’яднанага навучальнага цэнтру ў суд падаў пракурор. Даставіць Чарнецкага для апытання могуць ужо ў сераду 5 верасьня.
4 верасня на працэсе працягваецца допыт афіцэраў з часткі Коржыча. Першым паказанні дае былы начальнік 3-й школы, у якой служыў Коржыч, Аляксандр Чарноў.