Улада5454

Расія ў шоку: першая пастанова Румаса выйшла па-беларуску. Што гэта значыць?

Расійскі тэлеграм-канал «Незыгарь», які апошнім часам стаў шмат увагі надаваць беларускай тэматыцы, чарговы раз сеў у лужыну.

Сяргей Румас. Фота mogilev.online.

Пад крытыку на гэты раз трапіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, якога абвінавачваюць у тым, што пад крылом Беларускай федэрацыі футбола ён стварае «баявыя атрады, гатовыя змагацца з расійскай агрэсіяй».

«Прэм’ер Беларусі Румас чысціць беларускі Кабмін [у Беларусі няма Кабміна, а ёсць Саўмін — «НН»] ад рускай мовы. Першая пастанова прэм’ера Беларусі выйшла на беларускай мове. Раней такое адбывалася толькі ў выпадку з указамі неяк звязанымі з нацыянальнай культурай. У Беларусі мову выкарыстоўваюць максімум некалькі тысяч нацыяналістаў, большасць з якіх атрымліваюць гранты і кантактуюць з амерыканскім, брытанскім, польскім, чэшскім і іншымі пасольствамі», — напісаў «Нязыгар».

Прэс-сакратар Сяргея Румаса Уладзіслаў Сычэвіч пацвердзіў, што першая пастанова новага прэм’ер-міністра была сапраўды на беларускай мове. «Так, гэта пастанова №611 ад 19 жніўня «Аб вызваленні ад пасад некаторых службовых асобаў», — сказаў Сычэвіч.

Аднак варта адзначыць, што пастановы аб вызваленні з пасад, а таксама аб прызначэннях заўжды публікаваліся па-беларуску. Такая практыка была і за Сідорскім, і за Мясніковічам, і за Кабяковым. «Незыгар» паспрабаваў зрабіць чарговую сенсацыю, але атрымаўся яшчэ адзін фэйк.

Адвольны скрыншот з сайта pravo.by.

Каментары54

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць