Культура1515

Кніга Арлова і Герасімовіча «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае» выйшла па-англійску

Кніга Ўладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча «Belarus.The Epoch of the Grand Duchy of Lithuania» ў перакладзе на ангельскую мову вядомага брытанскага беларусіста Джыма Дынглі (Jim Dingley) зьявілася з друку ў Вільні пад грыфам выдавецтва Technalohija, піша радыё «Свабода».

У арыгінале кніга «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае» выйшла шэсьць гадоў таму і займела вялікі посьпех ня толькі ў Беларусі. Яна прысьвечаная найцікавейшай эпосе беларускай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага, якое сваёй гістарычнай радзімай лічаць ня толькі беларусы і літоўцы, але і ўкраінцы, а таксама беларускія татары і габрэі-літвакі.

Беларускія землі адыгрывалі ў ВКЛ вызначальную ролю, а старабеларуская мова была дзяржаўнай. Менавіта таму кніга мае на мэце расказаць найперш пра дзяржаватворчую ролю беларусаў у гэтай магутнай эўрапейскай дзяржаве і дае англамоўнаму чытачу магчымасьць даведацца пра гісторыю ВКЛ зь беларускага гледзішча.

Арыгінал кнігі «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае» па-беларуску, выдадзены ў 2012 годзе

Belarus. The Epoch of the Grand Duchy of Lithuania — займальны і даступны расповед пра палітыку і гаспадарку, жыцьцё і побыт, ваенныя перамогі і культурныя дасягненьні «літвінаў» у «Літве». Гэтыя назвы на працягу некалькіх стагодзьдзяў былі назвамі беларусаў і Беларусі, гісторыя якой разглядаецца ў кнізе як частка агульнаэўрапейскага руху цывілізацыі.

Паводле Ўладзімера Арлова, «гэта кніга пра тое, што беларусы гістарычна, мэнтальна — эўрапейскі народ. У нас эўрапейская гісторыя, і гэта пропуск у нашу эўрапейскую будучыню».

Пад маляўнічай вокладкай Belarus. The Epoch of the Grand Duchy of Lithuania — каля 400 старонак гісторыі і прыкладна 2 тысячы ілюстрацый. Аздабленьне выданьня — заслуга мастака Зьмітра Герасімовіча. Для ілюстраваньня кнігі выкарыстаныя мноства дакумэнтаў, старых мап, летапісных мініятур і сярэднявечных гравюраў, у тым ліку ўнікальныя ілюстрацыі з прыватных калекцыяў Аўстрыі, Нямеччыны, Польшчы і Літвы.

Гэта сапраўдны даведнік па часах ВКЛ і ня толькі. Аўтары вырашылі не абмяжоўвацца храналягічнымі межамі існаваньня ВКЛ: кніга пачынаецца матэрыяламі пра суіснаваньне балтаў і славян на беларускіх землях, а сканчаецца аповедам пра сёньняшняе жыцьцё беларусаў у Літве.

Belarus. The Epoch of the Grand Duchy of Lithuania — у пэўным сэнсе працяг першай гістарычнай англамоўнай кнігі Арлова і Герасімовіча, This Country Called Belarus, якая выйшла ў 2013 годзе накладам 3000 асобнікаў і знайшла ў сьвеце шмат удзячных чытачоў.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club10

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца45

Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча2

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club10

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць