Улада

Атрымаць крэдыт і нічога ня страціць

Некалькі месяцаў таму Нацбанк прыняў распараджэньне, якое забараняе банкам улучаць у плату за крэдыт іншыя камісіі, акрамя працэнтавай стаўкі.

Некалькі месяцаў таму Нацбанк прыняў распараджэньне, якое забараняе банкам улучаць у плату за крэдыт іншыя камісіі, акрамя працэнтавай стаўкі.

Галоўная праблема сфэры крэдытаваньня – зарплата «ў канвэрце». Прыватныя бізнэсоўцы адмаўляюцца сплачваць высокія падаткі – каля 60% ад заробку. Банкам гэта добра вядома (а часам знаёма), таму разьлічваецца крэдыт пры ўмовах пагашэньня штомесячна сумы пазыкі, роўнай 50% заробку (нават калі вы зарабляеце 300 тыс. на ўсю сям’ю).

Банкам гэта выгадна, і было б нявыгадна адваротнае. Напрыклад, калі банк дае патрэбныя грошы на год, а карыстальнік сплачвае пазыку цягам трох, банк губляе свой прыбытак на адсотках. Пра тое, што гэтая зьява ня надта ўжо рэдкая, сьведчаць уведзеныя некаторымі банкамі ўмовы па тэрмінах пагашэньня крэдыту. Напрыклад, Белгазпрамбанк уводзіў штрафныя санкцыі (6% ад атрыманай суммы), калі крэдыт пагашаўся на 6 месяцаў раней.

Гатовых купляць у крэдыт шматкроць болей, чым плацежаздатных паводле дакумэнтаў. З гэтай прычыны цяжка знайсьці і паручніка. Прыватныя банкі больш чулыя да патрэбаў рынку, таму некаторыя спрашчаюць патрабаваньні фактычна да адной даведкі, якую лёгка зрабіць. «Зь дзяржаўнымі банкамі працаваць немагчыма, – абураецца Ўладзімер Кандруцкі, супрацоўнік аўтапарку пры ўваходзе ў камэрцыйны банк. – Я браў крэдыт у «Беларусбанку» – гэта ж якая цяганіна! Назьбіраць стос паперак, прывесьці паручніка з адпаведнымі прыбыткамі. Дзе ты іх сёньня знойдзеш? А тут прынёс даведку пра свой заробак за апошнія тры месяцы – і ўсё».

Праўда, за такі давер ахвотнікам даводзіцца плаціць вышэйшымі адсоткамі і іншымі камісійнымі. Нягледзячы на тое, супрацоўнікі прыватных банкаў адзначаюць, што попыт на такія паслугі ўпэўнена ідзе ўгару. «У галоўным упраўленьні мы абслугоўваем прыкладна сотню кліентаў за дзень, – паведаміла «НН» кіраўнічка аддзелу работы зь фізычнымі асобамі аднаго з такіх банкаў. – За красавік наш банк выдаў больш за 6 тыс. крэдытаў».

Які б «галаўны боль» не прыносілі схаваныя ад падаткаў грошы для спажыўцоў і бізнэсоўцаў, для дзяржавы гэта цяжкая хвароба, якой часткова пазбываюцца праз тыя самыя крэдыты. Распараджэньне Нацбанку палепшыла ўмовы крэдытаваньня, хоць шэраг банкаў замаскавалі свае «накручкі» пад завышаным фіксаваным тарыфам за абслугу. Грашова-крэдытная палітыка дзяржавы накіраваная на выманьне наяўных грошай з абарачэньня. Акрамя плястыкавых картак з банкаматамі, крэдытаваньне – вельмі зручны інструмэнт. Адсачыць, куды пайшлі наяўныя грошы за тавар альбо ці былі сплочаныя зь іх падаткі, амаль немагчыма, крэдытныя – справа некалькіх хвіляў.

Умовы ў гэтай сфэры маюць доўгатэрміновую тэндэнцыю паляпшацца, але ж, круці ні круці, за наяўныя любую рэч можна купіць таньней на 18%.

Тацяна Гацура

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць