Аўтамабіль Mazda заехаў у падземны пераход ля станцыі мэтро «Акадэмія навук» у Менску, паведамляе Радыё Свабода.
Машыны Mazda і Lada сутыкнуліся на скрыжаваньні Сурганава і праспэкту Незалежнасьці. Сілай удару Mazda закінула ў пераход. Ніхто не пацярпеў.
Кіроўца Mazda хістаецца выглядае нецьвярозым, паведамляе карэспандэнт Свабоды.
На месцы здарэньня працуюць супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
0
0
0
0
0
0