Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Першы акт марлезонскага балету

Славутай дарожнай карты — пляну пакрокавай нармалізацыі дачыненьняў між Беларусьсю ды Эўрасаюзам — ніхто дасюль ў вочы ня бачыў. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Славутай дарожнай карты — плана пакрокавай нармалізацыі дачыненняў між Беларуссю ды Еўрасаюзам — ніхто дасюль ў вочы не бачыў.

Дыялог Захаду з тутэйшай уладай надта празрыстым не назавеш. Аднак Еўропа «зліла» змест прапаноў афіцыйнага Мінска — таго хатняга задання, што ён гатовы выканаць, каб 13 красавіка 2009 года Брусэль не размарозіў візавыя санкцыі супраць высокага чынавенства. Пытанне: ці выканае?

З Мінска ў еўрапейскія структуры 19 лістапада пайшла папера з абяцаннем:

падрабязна абмеркаваць з БДІПЧ АБСЕ рэкамендацыі датычна паляпшэння Выбарчага кодэксу;

вярнуць у распаўсюд «Народную волю» ды «Нашу ніву»;

узяць пад ўвагу вынікі круглага стала пад эгідай Міністэрства інфармацыі і АБСЕ, прысвечанага пытанням заканадаўчага рэгулявання дзейнасці інтэрнет‑СМІ.

Што маем у сухой астачы на сёння?

Самы канкрэтны пункт — другі. Тут працэс пайшоў. Ашчасліўленыя рэдакцыі (якія пасля «выкіндэсу» незалежнай прэсы з каталогаў ды шапікаў перад выбарамі‑2006 амаль тры гады мусілі ладзіць распаўсюд саматужна) падпісваюць дамовы з поштай і саюздрукам. Апальныя друкаваныя брэнды вось‑вось з’явяцца ў кіёсках. Дарэчы, калі іх выкідалі, то ўсё падавалася як «стасункі гаспадарчых суб’ектаў»: маўляў, эканамічна нявыгадна…

Цяпер мы бачым, хто ў нас вырашае, быць ці не быць недзяржаўнай прэсе ў нацыянальных сетках распаўсюду.

Зрэшты, дзеля свабоды СМІ дозу такога «валюнтарызму адлігі» можна ператрываць. Іншая рэч, што рашэнне палавіністае. За бортам застаюцца яшчэ многія выданні — ад леваапазіцыйнага «Товарища» да шэрагу рэгіянальных грамадска‑палітычных газет.

Аўтар гэтых радкоў днямі меў магчымасць асабіста запытацца ў галоўнага ідэолага дзяржавы сп. Янчэўскага пра лёс астатніх рэпрэсаваных медыяў. Адказ быў: пабачым!

Ну што ж, пабачым.

Дарэчы, мой дыялог з кіраўніком ідэалагічнай управы прэзідэнцкай адміністрацыі адбыўся ў кулуарах таго самага круглага стала пра свабоду інтэрнэту, вынікі якога афіцыйны Мінск абяцае ўлічыць. Аддамо належнае: прадстаўнікам незалежнай медыйнай супольнасці цягам дыскусіі ніхто не затыкаў рот (гэта, канечне, норма, але для нас — дзіва).

Бальшыня экспертаў, на мой погляд, аргументавана давяла, што чыноўніцкі сверб «зарэгістраваць інтэрнэт» — справа шкодная і безнадзейная. Юры Зісэр, культавая фігура Байнэту, параўнаў высілкі заканадаўцаў у гэтым пытанні з намерам меліярацыйнай канторы асушыць частку Сусветнага акіяну. Грубае адміністраванне хіба што папсуе крыві вэб‑журналістам, выцісне інтэрнэт‑медыі з «.by» у іншыя дамэны (шукай ветру ў полі!) ды яшчэ болей азмрочыць імідж афіцыйнага Мінска як «ворага інтэрнэту».

Цяпер слова за ўладай. Чыноўнікі далі зразумець, што могуць пайсці на заяўляльны, то бок добраахвотны прынцып рэгістрацыі інтэрнэт‑СМІ. Гэта ўжо прагрэс, бо ўвесну казалі пра татальнае ліцэнзаванне. Найлепей жа было б увогуле не прымаць ніякай «пастановы пра інтэрнэт». У.Янчэўскі намякнуў на магчымасць такога варыянту.

Зноў жа дадамо, што крокі ў медыйнай галіне палавіністыя. Нават калі і не будзе той пастановы, то сам свежаспечаны закон аб СМІ не адпавядае стандартам АБСЕ. Прасцей кажучы, у ім багата пастак для свабоды слова і друку (напрыклад, драконаўскі механізм акрэдытацыі журналістаў, які дазваляе адсякаць неўпадабаных). На добры лад варта было б скасаваць шэраг яго рэпрэсіўных артыкулаў. Бюро прадстаўніка АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ гатовае за мілую душу кансультаваць тут беларускую ўладу. Зноў жа — каб тая толькі захацела…

Ну а самыя цьмяныя перспектывы — у пытанні дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства.
Тут, па‑першае, можна расцягнуць справу на ўзор стварэння канстытуцыйнага акту саюзнае дзяржавы: болей гумавага працэсу ў сучаснай гісторыі, мусіць, няма. Па‑другое, і тут варта чакаць мікраскапічных саступак. Ну зробяць, напрыклад, чатыры дні датэрміновага галасавання замест пяці. Пры адладжанай механіцы «элегантных перамог» і чатырох дзён хопіць, каб забяспечыць жаданы вярхам працэнт.

З іншага боку, рыхтуецца сказаць сваё слова апазіцыя. Яна наважылася «прабіць» уласны праект змен у выбарчае заканадаўства. Дасюль усе спробы рэалізаваць права грамадзян на заканадаўчую ініцыятыву (зарэгістраваць ініцыятыўную групу, сабраць 50 000 подпісаў, атрымаць ухвалу Мінюста на праект, унесці ў парламент і г.д.) чынавенства спыняла адным пальчыкам. Фармальную зачэпку знайсці — бы раз плюнуць. Як будзе цяпер?

Відавочна, што мяч на баку ўладаў. Сказаўшы «а», трэба сказаць «б». Натуральна, варта чакаць, што, перафразуючы Ільфа і Пятрова, за кожны скормлены Брусэлю вітамін Мінск будзе патрабаваць мноства (і зусім не дробных) паслуг.

Шмат што залежыць ад прынцыповасці ЕС.

Зараз мы назіраем першы акт марлезонскага балету, калі беларускія і еўразвязаўскія чыноўнікі дэманструюць вербальнае братанне. Але варта чорнай котцы праскочыць між Мінскам і Брусэлем — і ў нас можа пачацца ранейшая душылаўка. Ніводзін рэпрэсіўны механізм не зламаны. Таму звышзадача — дамагацца мінімальна прыстойных рамкавых умоў для палітычнага, медыйнага плюралізму, развіцця грамадзянскай супольнасці.

Дыялог ЕС з Мінскам мусіць стаць болей празрыстым. Каб ў Брусэля не было спакусы «зліваць» балючыя для беларускай дэмакратычнай грамадскасці пытанні, ставячы фармальныя птушкі ў адпаведных графах. Кшталту: круглы стол праведзены — птушка, паехалі далей.

Бо далёка не ад’едзем на адных прыгожых словах нашага начальства, пракансультаванага лордам Бэлам на прадмет максімальнага ўжывання ліберальнай лексікі.

Аляксандар Класкоўскі, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

У Празе маштабныя пратэсты супраць урада11

Найбліжэйшая памочніца Эпштэйна аказалася дачкой расійскага чэкіста, занятага на дзяржаўных праектах у Іране6

У БДМУ адмяняюць платнае навучанне на дактароў18

Акцыі і канцэрты да Дня Волі ў розных краінах РАСКЛАД7

«Хачу хоць адзін прыпынак праехаць з вамі!» Студэнцкі хор выканаў у аўтобусе беларускую народную песню — людзі ў захапленні8

Адпачынак у В'етнаме за $500 у суткі. Беларусы расказалі, што расчаравала за такія грошы2

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць