Свет99

Скандал у Мурманску: дзяцей апранулі ў турэмныя робы ФОТА

Ва ўпраўленні міліцыі па Мурманскай вобласці прайшоў дзіцячы майстар-клас, падчас якога школьнікам прапанавалі пераапрануцца ў паліцэйскіх і арыштантаў. На апошніх былі турэмныя робы, што абурыла інтэрнэт-карыстальнікаў.

На сайце рэгіянальнага ўпраўлення міліцыі 13 лістапада паведамляецца, што мерапрыемства было прысвечана прафарыентацыі юных мурманчан. У адным з паркаў для сямейнага адпачынку і забаў, размешчаным у буйным гандлёвым цэнтры, арганізатары гульні прапанавалі дзецям і іх бацькам прымерыць розныя касцюмы.

Пасля прафілактычнай гутаркі з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў адбыўся майстар-клас па прафесіі, які уключаў стварэнне фотаробатаў і разблытванне загадак у дэтэктыўным квэсце. «Падлеткі таксама здымалі адбіткі пальцаў з прадметаў і спаборнічалі ў фізічнай падрыхтоўцы», — гаворыцца на сайце, дзе прыводзяцца фатаздымкі са школьнікамі ў ролі паліцэйскіх.

Некаторыя здымкі з сайта УМУС зніклі, але разышліся па сацыяльных сетках. У прыватнасці, на адным з іх дзіця ў арыштанцкай вопратцы, як злачынец, з нумарной карткай у руках, а другі школьнік здымае яго на тэлефон.

Праверкай заняліся паліцэйскія, следчыя і пракуроры

«Мурманскі веснік» піша, што ў УМУС па вобласці распачата праверка мерапрыемства па прафарыентацыі дзяцей і падлеткаў. У выпадку ўстанаўлення віны супрацоўнікаў паліцыі яны будуць прыцягнутыя да строгай дысцыплінарнай адказнасці, гаворыцца ў паведамленні. Па папярэдніх дадзеных, супрацоўнікі паліцыі не давали касцюмы ўдзельнікам майстар-класа.

Крыніца ў праваахоўных структурах растлумачыла, што мерапрыемства па прафарыентацыі праходзіла ў ГЦ, дзе прыватная арганізацыя аказвае забаўляльныя паслугі для дзяцей, падаючы і магчымасць сфатаграфавацца ў турэмнай вопратцы. Супрацоўнікі паліцыі, якія праводзілі мерапрыемства, толькі арганізавалі майстар-клас і адказалі на пытанні юных наведвальнікаў ГЦ і іх бацькоў.

Падзеямі зацікавіліся і рэгіянальныя пракуроры. «Па даручэнні пракурора вобласці Васіля Шчарбакова арганізавана праверка па размяшчэнні ў сетцы Інтэрнэт фатаграфіі непаўналетняга, апранутага ў форму зняволенага, зробленай пад час мерапрыемстваў па прафарыентацыі», - гаворыцца на сайце ведамства.

Следчы камітэт таксама пачаў праверку, паведамляецца на сайце рэгіянальнага кіравання ведамства.

Між тым каардынатар Мурманскага штаба Аляксея Навальнага Віялета Грудзіна напісала ў Twitter, што здымкам дзяцей у турэмнай робе больш за год.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў11

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Генсак НАТА: Беларусь знаходзіцца пад велізарным уплывам Масквы17

Зяленскі: Лукашэнка зайшоў у казіно не ў той дзень33

У горадзе Вішнёвым пад Кіевам зафіксавалі найбуйнейшыя разбурэнні жылога сектара за час вайны10

Губернатар Валагодскай вобласці спыніўся на трасе без бензіну. За гадзіну да таго ён заклікаў людзей не запасацца палівам3

Моцная залева затапіла шматпавярховік у Гродне. Вада лілася нават з разетак

Трамп заявіў, што Пуцін хоча завяршыць вайну ва Украіне11

Беларусы сабралі 72 кілаграмы лісічак і атрымалі за іх 840 рублёў ФОТАФАКТ6

У Польшчы рассакрэцілі даныя пра аб'ём вайсковай дапамогі Украіне73

На ўзбярэжжы Аўстраліі знайшлі загадкавыя шары. Імі займаюцца спецыялісты па космасе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў11

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць