Здароўе11

Паклапаціцеся пра сваё здароўе загадзя: топ-5 пераваг ранняга браніравання санаторыяў

Адкладваць справы на потым — у чалавечай прыродзе. Нездарма так шмат прыказак, што нагадваюць нам, як добра ўсё рабіць своечасова. У тым ліку — клапаціцца пра сваё здароўе.

Разам з сэрвісам анлайн-браніравання адпачынку ў Беларусі vetliva.by тлумачым, якія ёсць перавагі ў раннім браніраванні санаторыяў, а таксама, што за бонусы можна атрымаць пры браніраванні пуцёвак праз інтэрнэт.

1. Вялікі выбар

Не трэба быць экстрасэнсам, каб зразумець: чым хутчэй вы вырашыце, як хочаце правесці свой адпачынак, тым большы ў вас будзе выбар.

Санаторый «Прыазёрны».

Дзясяткі санаторыяў у Беларусі, а таксама беларускія здраўніцы ў Сочы, Туапсэ і Юрмале, гатовыя прапанаваць вам свае паслугі ў новым годзе. Памятайце, што з кожным днём гэты выбар звужаецца.

Усе санаторыі Беларусі шматпрофільныя, таму ў іх, як правіла, прапануюць медыцынскія працэдуры самых розных кірункаў. Тым не менш, у кожнай сферы ёсць свае лідары. Ідэальна, калі вы трапіце на аздараўленне ў санаторый, які спецыялізуецца менавіта на вашай праблеме:

  • сістэма кровазвароту — санаторыі «Прыазёрны», «Ружанскі», «Юнацтва» і «Спадарожнік»;
  • эндакрынная сістэма — санаторыі «Чабарок», «Нёман-72» і «Баравое»;
  • апорна-рухальны апарат — санаторыі «Веста», «Алеся» і «Энергетык»;
  • органы дыхання — санаторыі «Прыморскі», «Сосны» і «Вясёлка»;
  • жаночыя палавыя органы і мочапалавая сістэма — санаторыі «Пралеска», «Залатыя пяскі» і «Сосны»
  • нервовая сістэма — санаторыі «Чайка», ім. К.П. Арлоўскага, «Жамчужына» і «Азёрны».

Парайцеся са сваім доктарам, якія працэдуры будуць вам найбольш карысныя — гэта таксама можа паўплываць на выбар санаторыя. Напрыклад, у некаторых здраўніцах можна прайсці цыкл лячэння нафталанам ці нават п’яўкамі.

2. Магчымасць абраць любыя даты

Вызначыліся, калі пойдзеце ў адпачынак у наступным годзе? Цяпер можна ўзважана, нікуды не спяшаючыся, узяць пуцёўку ў санаторый і са спакойнай душой чакаць наступлення заветных дзянёчкаў.

Санаторый «Юнацтва».

Калі ваш адпачынак прыпаў на не самы прывабны восеньска-зімовы час, то санаторый — найлепшае месца, дзе можна яго правесці. Летам у спёку хочацца ляжаць на пляжы, а не хадзіць на працэдуры.

Да таго ж, набываючы пуцёўку не ў гарачы сезон, вы зможаце добра зэканоміць — людзей значна менш, чым летам (яшчэ адзін плюс для тых, хто не любіць натоўпаў).

3. Эканомія

А цяпер больш падрабязна пра эканомію. Усе любяць зніжкі, а калі ж ёсць магчымасць з выгадай адпачыць і палепшыць здароўе — гэта двайная карысць.

Санаторый «Баравое».

Ранняе браніраванне санаторыя — магчымасць скарыстацца самай выгаднай прапановай па аздараўленні.

Памер зніжкі пры раннім браніраванні кожная здраўніца абірае сама. Таму пры выбары месца для адпачынку трэба пільна адсачыць усе прапановы.

Да таго ж, сэрвіс vetliva.by дае яшчэ адзін бонус — прома-код на дадатковую зніжку пры анлайн-браніраванні.

4. Фіксаваная цана

Вядома, з набліжэннем курортнага сезона і павелічэннем попыту цэны на пуцёўкі пачынаюць расці. Гэта прастыя эканамічныя ісціны, і нічога з гэтым не паробіш.

Санаторый «Спадарожнік».

Выбірайце і аплачвайце адпачынак загадзя — і можна не хвалявацца ні пра падвышэнне цэн, ні пра фінансавыя катаклізмы. Калі вы ўжо заплацілі за пэўныя паслугі, то нават калі цана на іх раптам рэзка ўзрасце праз попыт ці іншыя прычыны, вас ніхто не папросіць даплаціць.

5. Магчымасць паспрабаваць нешта новае

Вакол адпачынку ў санаторыях існуе шмат міфаў: саўковасць, паныласць, нясмачная ежа. Але ці можна назваць несучасным адпачынак у месцы, дзе ёсць аквапарк, SPA-комплексы і «шведскі стол»?

Дарэчы, летам мы развянчалі міфы пра санаторыі, бо сёння беларускія здраўніцы зусім іншага ўзроўню (нездарма ж замежнікі так іх любяць).

Паспрабуйце замест замежных курортаў абраць айчынны адпачынак. У любым разе, гэта новы досвед і новыя эмоцыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў13

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму5

Выпадак на канцэрце «Іванушак» на МТЗ. Спявак зацягнуў «О, Беларусія» — і тут адбылося вось што24

«Я стаў знакамітым пісьменнікам, ён таксама знайшоў нармальную працу». Філіпенка раскрыў, што пісаў жарты для Зяленскага7

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild13

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе9

Учора ў раёне трактарнага завода было не праціснуцца з-за канцэрта «Іванушак»25

Нібы птушка Фенікс: 35 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»15

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў13

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць