Свет88

Хацеў забараніць даляры і Санта-Клауса. Расійскі дэпутат загаварыў пра «ўз'яднанне» беларусаў. Што гэта за фрукт?

Раней Міхаіл Дзегцяроў прапаноўваў забараніць у Расіі даляры і Санта-Клауса.

Міхаіл Дзегцяроў (злева) і Уладзімір Жырыноўскі ў лазні. Фота gazeta.ru.

Імя 37-гадовага дэпутата Дзяржаўнай Думы Расіі Міхаіла Дзегцярова нечакана стала вядомым у Беларусі. Справа ў тым, што гэты палітык прапанаваў нашай краіне далучыцца да Расіі па крымскім сцэнары. Мабыць, шмат у каго гэта на розуме, а вось у Дзегцярова і на языку.

«Цалкам магчыма, што народ хоча ўз'яднання з Расіяй. Чаму б не даць такое права — выказацца? Зрабіць саюзную дзяржаву не на прынцыпах, якія не працуюць 20 гадоў, а на іншых прынцыпах. Спытаць народ, як вы хочаце жыць з Расіяй у саюзнай дзяржаве? Можа, народ хоча ўз'яднацца, як крымчане? Трэба спытаць беларусаў. Такое пытанне, якое трэба рашыць», — сказаў Дзегцяроў у інтэрв’ю тэлеканалу «Дождь».

Што ж за фрукт гэты Дзегцяроў? Родам ён з Самары, а дэпутатам Дзяржаўнай Думы з’яўляецца ўжо два скліканні. Узначальвае ў Думе камітэт па фізічнай культуры, спорце і справах моладзі.

Ягоныя бацькі — лекары. У пачатку 90-х выязджалі на заробкі ва Уганду і Емен. Таму Міхаіла пакідалі з дзядулем і бабуляй. Дзядуля быў таксама няпростым — другім сакратаром Ульянаўскага абкама КПСС.

Міхаіл Дзегцяроў скончыў Самарскі аэракасмічны ўніверсітэт. Ад 2005 года сябра ЛДПР Жырыноўскага. Знаходзіцца ў кадравым рэзерве прэзідэнта Расіі. Двойчы вылучаўся на мэра Масквы, яго актыўна падтрымліваў лідар партыі Жырыноўскі, але абодва разы з трэскам праваліваўся.

Як палітык адзначыўся заявамі пра забарону ў Расіі амерыканскага даляра. «Я ратую расійскую эканоміку», — так пракаментаваў ён свае заявы. Ён нават уносіў законапраект у Дзярждуму. Праўда, іншыя дэпутаты яго не падтрымалі. Дзегцяроў прадказваў, што эканоміка ЗША лопне ў 2017 годзе.

У 2013-м Дзегцяроў таксама ўнёс у Думу законапраект, які б дазваляў жанчынам не хадзіць два дні на месяц на працу з прычыны «крытычных дзён». «Менструацыя — гэта не толькі медыцынская, але і сацыяльная праблема», — казаў дэпутат.

Што яшчэ арыгінальнага прапаноўваў дэпутат Дзегцяроў? Напрыклад, забараніць гомасэксуалам здаваць кроў. Потым яму стала страшна, што Санта-Клаус можа выціснуць з Расіі Дзеда Мароза, таму прапаноўваў заканадаўча замацаваць за Дзядулем чырвоны нос і Снягурку. Не смейцеся, гэта ўсё было насамрэч.

«Санта-Клаус падрывае наш культурны суверэнітэт і суверэнітэт духу», — упэўнена казаў дэпутат. Таму Санта-Клауса проста трэба забараніць на тэрыторыі Расіі.

Дзегцяроў звяртаўся ў Акадэмію навук Расіі, каб яму дазволілі выкарыстоўваць тэрмін «Маларосія» ў афіцыйных дакументах, а не толькі Украіна. Выступаў ён і за вяртання імперскага чорна-жоўта-белага сцяга Расіі замест сучаснага.

Можна смела казаць, што часта Дзегцяроў гаворыць абы гаварыць, хаця для расійскага дэпутата такія якасці якраз цэняцца.

Каментары8

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць