Суд вынес вырак Сяргею Карыцьку, якога абвінавачвалі ў атрыманні хабару ў 2 тысячы даляраў. Пакаранне для былога галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння — 2,5 года «хатняй хіміі», піша Tut.by
Нагадаем, медыка судзілі за хабар у 2 тысячы даляраў. Абвінавачванне яму прад'яўлена па ч. 1 арт. 430 КК РБ (Атрыманне хабару). Уладзімір Ладуцька — бізнэсмен, які перадаў медыку грошы, сцвярджае, што гэта была падзяка: медцэнтр закупіў у іх фірмы адзін апарат, вызначалася купля другога. Другі тэндар, праўда, выйграла іншая фірма.
Падчас судовых спрэчак дзяржабвінаваўца запатрабаваў для Сяргея Карыцькі два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, а таксама канфіскацыю маёмасці. Менавіта да такога тэрміна і прысудзіў суд галоўнага ўрача, праўда, без канфіскацыі. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.
— Хачу сказаць, што я шчыра раскайваюся, — сказаў у апошнім слове Сяргей Карыцька. — Калі нехта не верыць, прашу прачытаць маю апошнюю кнігу, якая называецца «Мой лёс», там напісана ўся праўда.
Каментары