Здарэнні1111

У Пружанах мужчына стрэліў з «пнеўматыкі» ў ката, які вырашыў пагрэцца на капоце яго аўто

Як стала вядома TUT.BY, заяву ў міліцыю паступіла 21 студзеня ад гаспадыні ката. Жанчына паведаміла, што невядомы ў двары стрэліў з пнеўматычнай стрэльбы ў яе гадаванца. Кульку ад «пнеўматыкі» з жывёлы дастаў ветэрынар.

У ходзе праверкі высветлілася, што ў ката стрэліў сусед пацярпелай. У той дзень было халодна, і кот залазіў пагрэцца на капот яго аўтамабіля. Ён яго неаднаразова адганяў, але жывёла ўсё адно вярталася.

Калі кот чарговы раз залез на капот, мужчына дастаў «пнеўматыку» і стрэліў.

На шчасце, раненне было не смяротным. «Стралка» прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёлай і выпісалі штраф у 10 базавых (255 рублёў).

Акрамя таго, у Пружанскім раёне працягваецца праверка па факце гвалту над яшчэ адным хатнім гадаванцам.

26 студзеня ў лесе каля Ружан школьніца знайшла збітага да паўсмерці сабаку. Брэсцкія валанцёры забралі жывёлу і адвезлі да ветэрынараў. Сабаку аказалі ўсю неабходную дапамогу. Зараз ён павольна ідзе на папраўку.

vk.com/animalhelpby

Вінаваты пакуль не выяўлены. Калі вам нешта вядома аб дадзеным інцыдэнце, просьба звярнуцца ў міліцыю па тэлефоне 102. Валанцёры абяцаюць узнагароду тым, хто прадаставіць інфармацыю.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць