Улада1919

Шуневіч прапануе налічваць балы злосным парушальнікам ПДР, а потым пазбаўляць іх правоў

Міністэрства ўнутраных спраў прапануе ўвесці ў Беларусі бальную сістэму барацьбы са злоснымі парушальнікамі правілаў дарожнага руху. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, перадае карэспандэнт БелТА.

Да хуткай нарады ў кіраўніка Беларусі з сілавым блокам МУС рыхтуе пакет прапаноў. Адна з іх — узмацненне жорсткасці адказнасці для тых удзельнікаў дарожнага руху, якія наўмысна неаднаразова ігнаруюць ПДР, парушаюць правілы дзясяткі разоў за год.

Ігар Шуневіч

«Мы прапануем ўвесці бальную сістэму рэагавання на парушэнні ў дачыненні да такіх грамадзян з перспектывай часовага пазбаўлення іх магчымасці кіраваць транспартнымі сродкамі», — распавёў Ігар Шуневіч. Паводле яго слоў, такая практыка не ноу-хау і дазваляе выключыць магчымасці здзяйснення цяжкіх злачынстваў на дарозе. Сістэма даўно выкарыстоўваецца ў многіх краінах, і яе ўкараненне дае станоўчыя вынікі.

«Бальная сістэма працуе дастаткова проста: за пэўныя віды правапарушэнняў у галіне дарожнай бяспекі будуць налічвацца балы, і, калі грамадзянін будзе набіраць пэўную колькасць балаў за гэтыя правапарушэнні, ён будзе пазбаўляцца права на кіраванне транспартным сродкам на пэўны час», — растлумачыў міністр.

Паводле інфармацыі МУС, у цэлым у 2018 годзе колькасць аварый знізілася на 2% да 3 348. Стала менш загінулых у іх (589 чалавек загінулі ў 2017 годзе і 549 — у 2018 годзе) і параненых.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай4

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Нягледзячы на маразы, пад Мінскам збіраюць ураджай спелых клубніц2

На пажары ў Гродне, дзе загінулі тры чалавекі, яшчэ пяцярых уратавалі

Украінка са Славянска перапахавала мужа, каб яго магіла не апынулася пад акупацыяй5

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай4

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць