Трэці дзень без суда ў няволі знаходзяцца ўдзельнікі пікету салідарнасці з палітвязнямі
Раніцай 1 сакавіка дзяжурны Мінскага ізалятара часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсьціна паведаміў карэспандэнту Свабоды, што ўсе затрыманыя ў сувязі з акцыяй, якая прайшла 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы, дагэтуль знаходзяцца ў іх установе.
«Павал Севярынец, Вольга Мікалайчык ды іншыя, каго за акцыю, яны ў нас. Ці павязуць у суд, невядома, мы самі нікуды не возім. Возяць з райаддзелаў міліцыі. Пакуль на іх заяўкі няма», — сказаў раніцай міліцыянт.
З вечара 26 лютага, акрамя Паўла Севярынца, якога затрымалі напярэдадні акцыі, у ІЧУ на Акрэсціна даставілі актывістаў Вольгу Мікалайчык, Арцёма Чарняка, Леаніда Кулакова і Маю Навумаву. Навумаву затрымалі апошняй, 28 лютага, каля Першамайскага суду, дзе актывістка чакала суда над Леанідам Кулаковым
Каментары