Свет

У Тбілісі апазіцыя перакрыла дарогу і паставіла палаткі для кругласутачнага пратэсту

«Кааліцыя за перамены» заклікала ўсіх далучыцца да 24-гадзіннай акцыі пратэсту ля будынку Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта, піша «Эхо Кавказа». 

Акцыя пратэсту ў Тбілісі. Фота: AP Photo / Zurab Tsertsvadze

Адзін з лідараў апазіцыйнай кааліцыі Ніка Гварамія заявіў, што пратэсныя «гулянні» час спыніць і варта перайсці да канкрэтных дзеянняў — «усё перакрыць» і пачаць бестэрміновую акцыю пратэсту – і на праспекце Руставелі, а затым «павольна і мэтанакіравана, спланавана і мірна» перакрывацца ўсе аўтамагістралі — да прызначэння перавыбараў у Грузіі.

Паралельна на праспекце Руставелі ў Тбілісі праходзіць акцыя «Вярніце голас». Мітынг заявілі адначасова арганізацыі, якія вялі назіранне за галасаваннем на парламенцкіх выбарах, і апазіцыйныя партыі, а таксама студэнцкія рухі. 

Цэнтрвыбаркам Грузіі напярэдадні зацвердзіў выніковы пратакол парламенцкіх выбараў, якія прайшлі 26 кастрычніка. Агучаныя лічбы пацвердзілі папярэднія вынікі, паводле якіх кіруючая партыя «Грузінская мара» застаецца ва ўладзе на чацвёрты тэрмін запар.

З абвешчанымі вынікамі не згаджаецца ніводнае з чатырох апазіцыйных аб'яднанняў. Апазіцыя патрабуе правядзення новага галасавання і міжнароднага расследавання парушэнняў на выбарах 26 кастрычніка, выказваючы недавер следчым органам і судовай сістэме.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?4

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў13

Максім Знак: Уся краіна — гэта вялікая калонія8

ЗША тэрмінова вывелі з Брытаніі ўсе бамбардзіроўшчыкі B-1 пасля меркаванай падрыхтоўкі тэракту на авіябазе3

Крышціяну Раналду можа вярнуцца ў зборную Партугаліі

На Планернай гары ў Мінску пачалася вялікая будоўля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?4

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць