Грамадства

Гарадзенец стаў адным з самых папулярных расійскамоўных ціктокераў. У яго 2,6 мільёна падпісчыкаў

Відэаблогер Аляксей Саўко стаў адным з самых папулярных ціктокераў у расійскамоўным сегменце папулярнай сацыяльнай сеткі: у яго больш за 2,6 мільёнаў падпісчыкаў. У сваім мікраблогу ён публікуе кароткія відэа, дзе галоўнай фішкай з'яўляецца яго рост — 130 сантыметраў, піша tut.by.

TikTok — гэта сацыяльная сетка, дзе карыстальнікі публікуюць кароткія відэаролікі, якія накладваюцца на папулярную музыку. TikTok вельмі падобны на сторыс, якія выкладваюць карыстальнікі Instagram. Праўда, відэа тут з часам нікуды не знікае.

View this post on Instagram

Я и мой Бро ❤️ @zh.nguyen

A post shared by Алексей Савко (@alex_savkooo) on

Аляксей родам з Бераставіцкага раёна. У Гродне ён скончыў школу і мясцовы каледж мастацтваў. Працаваў вядучым, ствараў відэакліпы, а яшчэ займаўся спортам. У сакавіку 2017 года ён стаў абсалютным чэмпіёнам Беларусі і майстрам спорту па паўэрліфтынгу.

Пра свой рост малады чалавек заўсёды кажа з іроніяй. На ім і зроблены асноўны акцэнт у відэаблогу ў сацыяльнай сетцы TikTok.

У сваім інтэрв'ю Tut.by Аляксей казаў:

— У дзяцінстве мяне крыўдзіла, калі ў мяне тыкалі пальцам, але цяпер я згадваю, як я сам глядзеў у той час на афраамерыканцаў. Зараз смешна заўважаць, як маленькія дзеці паказваюць на мяне і кажуць бацькам: «Глядзіце, які дзядзька!»

Цяпер, мяркуючы па інфармацыі ў яго акаўнтах у сацыяльных сетках, малады чалавек жыве на два гарады: у Маскве і Пермі. Дарэчы, і ў іншых сацсетках малады чалавек вельмі папулярны, Напрыклад, у інстаграме ў Аляксея амаль 92 тысячы падпісчыкаў. Там ён распавядае пра сваё жыццё і публікуе фатаграфіі і відэа з вандровак, з канцэртаў, дзе выступае ў якасці вядучага.

Каментары

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць