Улада33

Лукашэнку прадставілі Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Праект Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі — гэта выключна беларускі нацыянальны прадукт, разлічаны на шырокае ўнутранае і знешняе спажыванне. Пра гэта дзяржсакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась заявіў сёння на пасяджэнні Рады бяспекі з удзелам Лукашэнкі, піша БелТА.

«Гэта выключна наш уласны, нідзе не запазычаны нацыянальны прадукт, разлічаны на шырокае ўнутранае і знешняе спажыванне, які развівае Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі. Яго асноўнае прызначэнне — надаць дзейнасці па гарантаванні бяспекі ў інфармацыйнай сферы ўпарадкаванасць, канкрэтнасць і нацэленасць на вынік, а таксама забяспечыць умовы для далейшага прасоўвання наперад у гэтым пытанні», — распавёў Станіслаў Зась.

Ён нагадаў, што праект Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі распрацоўваўся па даручэнні прэзідэнта. Паводле слоў дзяржсакратара, да гэтай працы прыцягнулі ўсе зацікаўленыя ведамствы і самых кампетэнтных спецыялістаў краіны. У падрыхтоўцы праекта ўдзельнічалі спецыялісты з амаль 20 дзяржаўных органаў і арганізацый, прадстаўнікі вядучых сродкаў масавай інфармацыі, дэпутаты, навукоўцы і эксперты.

У дакуменце адлюстраваны сучасныя выклікі і пагрозы, якія фармуюцца ў інфармацыйнай сферы і прадстаўляюць небяспеку для канстытуцыйных асноў і жыццядзейнасці дзяржаў: маніпуляванне масавай свядомасцю, дыскрэдытацыя ідэалаў і каштоўнасцяў, размыванне нацыянальнага суверэнітэту, няўстойлівасць інфармацыйнай інфраструктуры і іншыя.

З улікам гэтага ў праекце канцэпцыі ўпершыню замацавана паняцце інфармацыйнага суверэнітэту як неад'емнае і выключнае вяршэнства права дзяржавы самастойна вызначаць правілы валодання, карыстання і распараджэння нацыянальнымі інфармацыйнымі рэсурсамі, ажыццяўляць незалежную знешнюю і ўнутраную дзяржаўную інфармацыйную палітыку, фармаваць нацыянальную інфармацыйную інфраструктуру, гарантаваць інфармацыйную бяспеку.

Мяркуецца, што гэта будзе дасягнута ў тым ліку за кошт правядзення палітыкі інфармацыйнага нейтралітэту, якая прадугледжвае павагу агульнапрызнаных і агульнапрынятых правоў любой дзяржавы ў гэтай сферы, выключэнне ўмяшання ў інфармацыйную сферу іншых краін.

Упершыню ў публічным дакуменце таксама паказваецца гатоўнасць дзяржавы бесперапынна выяўляць рызыкі, выклікі і пагрозы ў інфармацыйнай сферы і рэагаваць на іх. Уводзіцца ў афіцыйны абарот тэрмін «кібербяспека», і гэта, на думку распрацоўшчыкаў, вызначае яснае арыентаванне дзяржавы на прынятыя і ўжо досыць пастанныя ў свеце асноўныя падыходы да процідзеяння камп'ютарным інцыдэнтам і злачынствам.

Акрамя эфектыўнай працы СМІ, у праекце канцэпцыі падкрэсліваецца важнасць актыўнай прысутнасці дзяржавы ў інтэрнэце: размова ідзе не толькі пра афіцыйныя сайты дзяржаўных органаў, але і пра блогасферу, месенджары і сацыяльныя сеткі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць