Грамадства11

Дзяржпрапаганда выдала традыцыйную для ЗША працэдуру за змену пазіцыі па выбарах у Беларусі. Насамрэч нічога не мяняецца

У дзяржаўных СМІ ў Беларусі з радасцю актыўна абмяркоўваюць факт «выдалення» з сайта Дзярждэпартамента ЗША заявы былога дзяржаўнага сакратара Энтані Блінкена аб сітуацыі ў Беларусі, успрымаючы гэта як змену пазіцыі ЗША. Але на самай справе тут справа толькі ў бюракратычных працэдурах, тлумачыць «Позірк».

Архіваваная на сайце Дзярждэпартамента ЗША заява былога дзяржсакратара Энтані Блінкена па выбарах у Беларусі. Скрыншот: «Позірк»

Прапагандысты адзначаюць, што «на старонцы, дзе раней была апублікаваная заява, цяпер высвятляецца надпіс: «Прыносім прабачэнні за нязручнасці». Сам тэкст з асуджэннем выбараў у Беларусі быў выдалены».

Пры гэтым, напрыклад, канал АНТ, ахарактарызаваўшы заяву Блінкена як «умяшанне ў будучыя выбары прэзідэнта Беларусі», заявіў, што «падобнае нахабства не сталі трываць нават у адміністрацыі Дональда Трампа. Цяпер, калі паспрабаваць перайсці на старонку Дзярждэпу ЗША, дзе было апублікаванае «асабліва каштоўнае меркаванне» Блінкена па пытанні выбараў у Беларусі, то замест пафаснага загалоўка з асуджальнымі прамовамі дзяржсакратара карыстальнікаў сустракае сарамлівае «Прыносім прабачэнні за нязручнасці…».

На самай справе прапаганда (наўмысна ці не) ігнаруе тэкст, які ідзе пасля інфармацыі пра выбачэнні:

«Мы ствараем архіў сайта State.gov у канцы кожнай прэзідэнцкай адміністрацыі. Гэта стандартная практыка з моманту заканчэння адміністрацыі Клінтана ў 2001 годзе. Калі патрэбны вам матэрыял адносіцца да папярэдняй адміністрацыі, вы можаце скарыстацца пошукам па нашых архіўных сайтах».

Такім чынам, заява Блінкена па Беларусі, роўна як і іншыя дакументы са студзеня 2021-га па студзень 2025 года, даступныя на архіўным сайце. У прыватнасці, згаданы дакумент знаходзіцца па спасылцы.

Каментары1

  • То чего нет ан нет базар
    24.01.2025
    «Прыносім прабачэнні за нязручнасці». Сам тэкст з асуджэннем выбараў у Беларусі быў выдалены».

    Ведь Выборов то нет ! Перестанем врать самому себе.... Или за деньги можно купить всё ? Достали уже.

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

Чырванакніжны журавель гуляў у Мінску каля школы2

У Краматорску колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па аўтобусах вырасла да 332

Гродзенская пенсіянерка схавала грошы і забыла куды. Міліцыянты ператрэслі яе кватэру4

Рубіа заявіў пра тупік у вайне паміж Расіяй і Украінай і адсутнасць перспектыў мірнага ўрэгулявання3

Шаман год збіраўся ў тур па Беларусі — цяпер канцэрты адмянілі без тлумачэнняў6

Паўднёвая Карэя адклікае пасла з Украіны6

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек2

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць