Грамадства33

Скумбрыя з іголкамі, сала з цвікамі: у Мінску нехта раскідвае небяспечныя прынады для сабак

Менчукі знаходзяць атрутныя прынады ў ваколіцах Цнянскага вадасховішча. Паведамляецца, што ўжо пацярпелі некалькі хатніх сабак.

У Мінску зламыснікі раскідваюць прыманкі з іголькамі
Небяспечная прынада, якую знайшла мінчанка. Фота: fishingby.com

Мінчанка знайшла такую прынаду з небяспечным змесцівам, калі гуляла з сабакам каля Цнянскага вадасховішча. Пазней яна зноў натрапіла на дзіўныя скруткі.

У лесе каля Цнянкі жанчына знайшла кавалкі скумбрыі, напоўненыя іголкамі, піша fishingby.com.

Актуальнасць праблемы пацвердзілі і іншыя сабакаводы. У месцах прагулак нехта пачаў масава раскідваць рыбу і сала з цвікамі. Пры гэтым невядомыя наўмысна абмотваюць прынады вялікай колькасцю нітак, каб не даць жывёлам нармальна іх перажоўваць, не праглытваючы вострага металу.

Рыбалоў Максім з Мінска сутыкнуўся з адным з зламыснікаў асабіста. Паводле яго слоў, гэта адбылося каля кальцавой, дзе ён выпадкова сустрэў пажылога мужчыну, які раскідваў па наваколлі напханы дробнымі цвікамі сыр.

Цяпер у той жа мясцовасці нехта размяшчае сала з цвікамі. З-за прынад жывадзёраў ужо пацярпела некалькі сабак. Пры гэтым большасць былі цалкам хатнімі і выпадкова натрапілі на небяспечную «смакату» падчас прагулкі разам з гаспадарамі.

Такія дзеянні могуць падпадаць пад артыкул 339-1 КК аб жорсткім абыходжанні з жывёламі. Санкцыя прадугледжвае ад штрафу да папраўчых работ, а рэцыдывістам пагражае да трох гадоў турмы.

Каментары3

  • Барадзед
    24.01.2025
    Маньяк в Минске!
  • Дзе бравыя менты?
    24.01.2025
    Лукашысты там ужо зусім з глузду паз'яждалі!!?
  • потому что
    24.01.2025
    потому что собачник по-человечески про намордники и поводки не понимают

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна сёння збіла 79 крылатых ракет з 84, але не мае чым збіваць балістыку1

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць