Меркаванні33

«Панарама»: Ні слова аб дэвальвацыі

Галоўнай падзеяй мінулага тыдня супрацоўнікі БТ палічылі адкрыццё Каляднага турніру па хакеі сярод аматарскіх камандаў на прызы Аляксандра Лукашэнкі.

Галоўнай падзеяй мінулага тыдня супрацоўнікі БТ палічылі адкрыццё Каляднага турніру па хакеі сярод аматарскіх камандаў на прызы Аляксандра Лукашэнкі, дзе галоўным прэтэндэнтам на перамогу з’яўляецца каманда Аляксандра Лукашэнкі.
Далей трохразовы пераможца турніру імя сябе крыху агаломшыў тэлегледачоў, заявіўшы, што сярод удзельнікаў турніру толькі два чалавекі не з’яўляюцца прафесійнымі хакеістамі. «Галоўнаму» сюжэту было адведзена 12 хвілінаў эфіру.

Другой навіной быў рэпартаж аб прызначэнні новага губернатара Магілёўскай вобласці. Пасля яго вядучы заявіў: «А зараз паведамленне аб тым, што хвалюе большасць людзей». «Ну нарэшце», — падумалася нам. Але далей пайшлі кадры аб вайне ў сектары Газа.

Затым была інфармацыя «аб радасным» — аб развітанні з высакосным 2008‑м годам, дзе жудасныя кадры аб землятрусах, авіякатастрофах, ураганах і гадронным калайдары чаргаваліся з аптымістычнымі выкладкамі аб росце пакупніцкай здольнасці беларусаў.

Да гэтага моманту прайшла ўжо палова праграмы і бадзёры вядучы паведаміў, што ў другой частцы праграмы «толькі добрыя навіны». Падумалася, што магчыма для кагосьці дэвальвацыя нацыянальнай валюты на 20 адсоткаў з’яўляецца вельмі добрай падзеяй. Але ўсё роўна чакалася, што паведамленне аб гэтым будзе сярод галоўных падзеяў тыдня.

Пасля троххвіліннага блока рэкламы, прысвечанага ў асноўным «Спортлато», пайшло, нарэшце, радаснае. Навагодняе віншаванне Лукашэнкі беларускаму народу. Потым ішоў сюжэт аб святкаванні навагодняй ночы ў Менску, аб тым, што грашовы Пацук нарэшце перадаў эстафету жоўтаму працавітаму Быку, які адорвае, праўда, толькі тых, хто добра працуе. І ў якасці ілюстрацыі пайшлі кадры беларусаў, якія святкавалі, а таксама нейкіх паўднёваўсходніх гасцей Менска. Ну і, вядома, з сюжэту БТ вынікала, што самыя шчаслівыя беларусы на працягу васьмі гадзінаў весяліліся ля будынка Нацыянальнай бібліятэкі.

Потым зноў з’явіўся будучы пераможца аматарска‑прафесійнага хакейнага турніру. Ён адкрываў новы веладром, які, па словах супрацоўнікаў БТ, з’явіўся сапраўдным падарункам для ўсіх беларусаў. Перарэзаўшы стужачку спорткомплекса, які адкрыўся, Лукашэнка аддаў распараджэнне, каб за тры месяцы будынак «ажыў».

Надзеі даведацца пазіцыю ўраду па дэвальвацыі беларускага рубля раставалі з кожнай хвілінай, бо перадапошнім сюжэтам быў відэарэпартаж аб развіцці агратурызму ў краіне. Гэты сюжэт усёткі меў дачыненне да фінансаў, таму што ішоў пад назовам «Чаму вясковая прастата прыцягвае замежныя кашалькі?».

І вось ужо вядучы праграмы анансуе апошнюю тэму праграмы, якая адначасова з’яўляецца рэкламай беларускага джыгітовачнага казачага тэатру Берасцейскай вобласці. Праўда, бэтэшнікі адразу ж прызналіся, што кіруе гэтым цуда‑тэатрам нейкі кубанскі казак з берасцейскай прапіскай. У сюжэце паведамлялася, што казакі прыйшлі на Беларусь у XVII стагоддзі з мэтай абароны імперскай мяжы (вельмі дзіўны тэзіс, бо ў імперскай Расеі атрымалася захапіць Беларусь толькі ў самім канцы XVIII стагоддзя), і што сёння казакі нясуць людзям толькі дабро. А каб гледачы не сумняваліся, ім была паказаная казачая атрыбутыка з добра вядомым двухгаловым арлом. На гэтым праграма скончылася. І пайшла рэклама, якая заклікала беларусаў укласці свае грошы ў «Спортлато».

Сёння мы паглядзелі ранішні блок навінаў на БТ, але аб падзеі, якое хвалюе ўсіх беларусаў, зноў не было сказана ані слова…

Хартыя'97

Каментары3

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд12

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

ГУР Украіны знішчыла расійскі знішчальнік Міг-29 пад Севастопалем1

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Канстанцінаўцы, «раз яна цяпер пад кантролем Расіі»1

Крэмль апублікаваў відэа з Пуціным у вобразе палкаводца14

Футболка гэтага гульца стала самым прадаваным таварам на чэмпіянаце свету

Сын спявачкі Галіны Шышковай і былой зоркі тэлебачання Ягора Хрусталёва пайшоў працаваць на БТ6

Качыньскі: Украіна не ўступіць у ЕС, калі не зменіць свой курс99

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд12

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць