Арыгінальны спосаб папоўніць нястачу рэсурсаў знайшлі будаўнікі ў Горках. Калі яны рабілі бардзюр ў раёне вуліцы Будаўнікоў, раптам скончыўся пясок. Аднак працаўнікі не разгубіліся і вырашылі гэтую праблему, дабраўшы патрэбную колькасць пяску ў найбліжэйшай дзіцячай пясочніцы.
Мясцовая жыхарка зрабіла фатаграфіі выемкі пяску з пясочніцы і адправіла ў рэдакцыю сайта horki.info.
Фота: horki.info
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Каментары