Усяго патроху

Фэстываль беларускай культуры «Зараз Беларусь!»

Сёлетні трэці Фэстываль беларускай культуры адбудзецца ва Ўроцлаве ад 8 да 11 чэрвеня. Ад гэтага году ён будзе называцца Фэстывалем беларускай культуры.

Сёлетні трэці Фэстываль беларускай культуры адбудзецца ва Ўроцлаве ад 8 да 11 чэрвеня. Ад гэтага году ён будзе называцца Фэстывалем беларускай культуры.

Зараз Беларусь!

Праграма трэцяга Фэстывалю беларускай культуры. Уроцлаў, 8–11 чэрвеня.

Пад ганаровым патранатам старшыні Рады міністраў Польшчы Казімера Марцінкевіча, міністра культуры Польшчы Казімера Міхала Ўяздоўскага, прэзыдэнта Ўроцлава Рафала Дуткевіча.

8 чэрвеня, чацьвер.

Галерэя «Калегіюм Усходняй Эўропы», 17.00.

Вэрнісаж выставы фатаграфіі «Гісторыя пачалася ў Полацку».

Сцэна клюбу «Млячарня», 19.00.

Урачыстая інаўгурацыя фэстывалю.

Вечар беларускіх бардаў:

Зьміцер Бартосік (Менск), Андрэй Мельнікаў (Гомель). Вядоўца канцэрту: Віктар Шалкевіч (Горадня). Кошт квітка: 15,00 PLN.

9 чэрвеня, пятніца.

Народны заклад імя Асалінскіх, 16.00.

Прэзэнтацыя газэты «Наша Ніва». Вядоўца: Павал Мажэйка. Выступае Сямён Печанко. Газэта «Наша Ніва» ў 2006 годзе адзначае 100 гадоў свайго існаваньня. Гэта найстарэйшая газэта, якая выдаецца на беларускай мове, атрымала ў красавіку 2006 году загад аб ліквідацыі ад беларускіх уладаў.

Клюб «Лыкэнд», 18.00.

Канцэрт гурту Pete-Paff (Менск). Кошт квітка: 10,00 PLN

Калегіюм Усходняй Эўропы, 21.00.

Літаратурная вечарына. Андрэй Хадановіч, Уладзімер Арлоў, Ян Максімюк.

Вядоўца: праф.Лявон Баршчэўскі.

10 чэрвеня, субота.

Калегіюм Усходняй Эўропы, 12.00.

Сэмінар. Спатканьне з капэляй Алеся Лася, прысьвечанае традыцыйнай беларускай музыцы.

Калегіюм Усходняй Эўропы, 16.00.

Дыскусія. Традыцыя і сучаснасьць. Аб месцы Беларусі і беларускай культуры ў Эўропе размаўляюць: Ян Максімюк (Прага), Лявон Баршчэўскі (Менск), Казімер Міхал Уяздоўскі (Варшава), Андрэй Хадановіч (Менск), Ільля Глыбоўскі (Прага), Дзьмітры Гурневіч (Варшава).

Народны заклад імя Асалінскіх, 18.00.

Капэля Алеся Лася (Менск). У праграме: традыцыйная абрадавая музыка, канты канца XVII веку, музыка да танцу ХІХ і пач. ХХ стагодзьдзя. Кошт квітка: 10,00 PLN.

Клюб «Лыкэнд», 20.30.

Канцэрт гурту «Партызанская школа». Канцэрт вучняў Гуманітарнага ліцэю ім. Я.Коласа. Кошт квітка: 10,00 PLN.

11 чэрвеня, нядзеля.

Калегіюм Усходняй Эўропы, 15.00.

Дакумэнты. Прэзэнтацыя дакумэнтальных фільмаў, зрэалізаваных TVP.

Тэатар «Песьня Казла», вул. Пуркінега 1, 18.00.

Канцэрт старажытнай музыкі. Гурт «ГУДА» (Менск). Кошт квітка: 15,00 PLN.

Сцэна клюбу «Млечарня», 21.00.

Урачыстае заканчэньне фэстывалю. Канцэрт гурту «Троіца». Кошт квітка: 15,00 PLN.

Арганізатар: Калегіюм Усходняй Эўропы

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа28

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

«У нас в Белоруссии один лидер — Батька!». Расійскіх ботаў адправілі ў тыктокі са Статкевічам10

«Турмы былі запоўненыя беларускімі патрыётамі». Лукашэнка абмаляваў у чорных фарбах міжваенную Польшчу26

Ва ўкраінскі палон трапілі яшчэ трое грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі. Усе яны былі судзімыя3

Дуліна назвала артыкул Лойкі «пляўком у твар»55

«Калі былыя сілавікі трапляюць за краты, яны ўспамінаюць правы чалавека»: Максім Вінярскі пра сваё зняволенне і салідарнасць беларусаў1

Торба Мікалая Статкевіча прыехала ў Вільню, а ён застаўся без нічога1

У Глыбоцкай калоніі адмовіліся казаць, дзе Статкевіч3

Канапацкая прысутнічала на сустрэчы Лукашэнкі з ідэалагічным актывам9

У Мінску 86‑гадовая кіроўца на «Запарожцы» збіла 89‑гадовую жанчыну на пераходзе і паехала. Зараз яе будуць судзіць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа28

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць