На вуліцы Савецкай у Мінску запрацавала аўтаматычная сістэма, якая фіксуе парушэнні правілаў паркоўкі.
Вуліца Савецкая — пад'езд да плошчы Незалежнасці і гандлёвага цэнтра «Сталіца», пад якім знаходзіцца платная паркоўка.
Тыя кіроўцы, якія хочуць ашчадзіць, часцяком пакідаюць свае аўтамабілі на прылеглай вуліцы.
З 17 красавіка іх пачалі штрафаваць у аўтаматычным рэжыме, павесіўшы спецыяльную камеру. Яна штохвіліну фатаграфуе дарожную абстаноўку і пры патрэбе выпісвае парушальнікам «ліст шчасця». Штраф на першы раз — 25,5 рубля.
Толькі за першы дзень вынесены 12 штрафаў, паведаміла ДАІ.
Каментары