Свет4141

«Спачатку будзе Суд»: Уладзімір Зяленскі рэзка адказаў Пуціну наконт яго апошніх ініцыятыў

УНІАН

Будучы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі рэзка адказаў кіраўніку Расіі наконт яго апошніх ініцыятываў, у прыватнасці, наконт раздачы ўсім ахвотным украінцам расійскіх пашпартоў.

Свой адказ Уладзімір Зяленскі размясціў у сваім фэйсбуку.

«З нагоды заяў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна хачу адзначыць наступнае.

Па-першае, я б не раіў расійскім уладам марнаваць час, спрабуючы спакусіць грамадзян Украіны пашпартамі РФ. Магчыма, і знойдзецца той, хто да гэтага часу знаходзіцца пад уплывам прапаганды. Магчыма, хтосьці зробіць гэта дзеля заробку або хаваючыся ад крымінальных расследаванняў.

Мы нават можам даць Уладзіміру Пуціну спіс грамадзян Украіны, якім у найбліжэйшы час стане вельмі некамфортна ў краіне, якую яны цынічна рабавалі, злоўжываючы высокімі пасадамі. Хай Расія зноў вырашае, дзе больш за ўсё ёй патрэбныя такія «прафесіяналы» — у Растове або Магадане.

Але адрозненне Украіны, у прыватнасці, заключаецца ў тым, што мы, украінцы, маем у сваёй краіне свабоду слова, і свабодныя СМІ, і інтэрнэт. Таму мы цудоўна ведаем, што расійскі пашпарт дае на самай справе.

Гэта права быць арыштаваным за мірны пратэст.

Гэта права не мець свабодных і канкурэнтных выбараў.

Гэта права наогул забыцца пра наяўнасць натуральных правоў і свабодаў чалавека.

Таму не варта разлічваць, што многія ўкраінцы захочуць стаць «новай нафтай», на якую ўлады Расіі спрабуе ператварыць уласны народ.

Украінцы — гэта свабодныя людзі ў свабоднай краіне. Незалежнай, суверэннай і непадзельнай.

Грамадзянства Украіны — гэта свабода, годнасць і гонар. Гэта тое, што мы абаранілі, і будзем абараняць.

Украіна не адмовіцца ад сваёй місіі служыць прыкладам дэмакратыі для постсавецкіх краін. І часткай гэтай місіі будзе прадастаўленне абароны, прытулку і ўкраінскага грамадзянства ўсім, хто гатовы змагацца за свабоду. Мы будзем даваць прытулак і дапамогу ўсім — усім, хто гатовы змагацца бок аб бок з намі за нашу і вашу свабоду.

Мы будзем прадастаўляць ўкраінскае грамадзянства прадстаўнікам усіх народаў, якія пакутуюць ад аўтарытарных і карумпаваных рэжымаў. У першую чаргу — расейцам, якія сёння пакутуюць больш за ўсё.

Не варта размаўляць з Украінай і ўкраінцамі мовай пагроз, ваеннага і эканамічнага ціску. Гэта не самы лепшы шлях да спынення агню і здымання Мінскага працэсу.

Я яшчэ раз падкрэсліваю, што гатовы да перамоваў. Я спадзяюся, што на найбліжэйшай сустрэчы ў нармандскім фармаце Расія прадэманструе гатоўнасць да дээскалацыі. Канкрэтным пацвярджэннем гэтай гатоўнасці павінен стаць узаемны абмен нашымі грамадзянамі ў фармаце «ўсіх на ўсіх». Без выключэнняў.

З нашага боку мы гатовыя абмяркоўваць новыя ўмовы суіснавання Украіны і Расіі.

З разуменнем таго, што сапраўдная нармалізацыя адбудзецца толькі пасля поўнай дэакупацыі. Як Данбаса, так і Крыма. Украіна не здаецца! Ва ўсіх сэнсах гэтага слова.

Але я спадзяюся, што ў Расіі ўсё ж больш імкнуцца гаварыць, чым страляць.

Я сапраўды не Бог, каб мае жаданні выконваліся. Але я таксама памятаю, што ўсім чыноўнікам прыйдзе час даць сумленны адказ за свае ўчынкі менавіта перад Ім. Ніхто не патрапіць адразу ў Рай. Спачатку будзе Суд.

Зяленскі ў апошні час змяшчае свае звароты па-ўкраінску, але гэты адказ прадубляваў і па-расійску, «абы нас пачулі ўсе».

Каментары41

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць