Свет1010

Беспарадкі ў цэнтры Вільні

Тысячы чалавек ўзялі ўдзел у прафсаюзнай акцыі пратэсту супраць крызісу. Пасля акцыі частка дэманстрантаў спрабавала ўварвацца ў Сойм. Гэта ўжо трэцяя пасля Рыгі і Сафіі еўрапейская сталіца, дзе адбыліся такія масавыя маніфестацыі.

Тысячы чалавек ўзялі ўдзел у прафсаюзнай акцыі пратэсту супраць крызісу. Пасля акцыі частка дэманстрантаў спрабавала ўварвацца ў Сойм. Гэта ўжо трэцяя пасля Рыгі і Сафіі еўрапейская сталіца, дзе адбыліся такія масавыя маніфестацыі.
Каля 7 000 чалавек выйшлі ў Вільні на акцыю, мэта якой — спыніць некаторыя рэформы кіроўнай кааліцыі.

Пратэстоўцы закідалі будынак Сойму Літвы снежкамі, камянямі, пляшкамі. Ёсць параненыя.

Натоўп патрабаваў выхаду старшыні Сойму Арунаса Валінскаса, але да іх выйшаў старшыня Саюзу лібералаў Артурас Зуокас. Тады ў яго кінулі яйкам. Натоўп спрабаваў уварвацца ў будынак парламенту, разбілі шыбу.

Мітынгоўцы таксама кідалі дымавыя шашкі. У бальніцу хуткай дапамогі дастаўленыя два чалавекі з лёгкімі раненнямі.

Шпурляючы камяні, людзі скандавалі «Літва» і «Далоў Сойм».
Паліцыя выкарыстоўвала слезацечны газ.

Старшыня Сойму ў часе акцыі абедаў у рэстаране з прэм’ерам Нарвегіі.

Прэм’ер Андрус Кубілюс прызнаў справядлівасць пытанняў, якія ўзнімаюць прафсаюзы. Аднак ён заявіў, што правакатары, якія падбухторвалі беспарадкі ў сталіцы - іх была пара соцень - панясуць адказнасць у адпаведнасці з законам.

На гэтым тыдні аналагічныя акцыі пратэсту прайшлі ў Рызе і Сафіі.

* * *

У звязку з масавымі забурэннямі каля будынку Сойму Дзяржпракуратура Літвы пачала следства. Дасудовае разбіральніцтва пачатае як рэакцыя на гвалтоўныя дзеянні ўдзельнікаў акцыі пратэсту.

Калі ўдзельнікі акцыі пачалі кідаць у паліцыю дымавыя шашкі, тыя надзелі маскі выкарысталі слезацечны газ.

Намеснік галоўнага пракурора Віленскай акруговай пракуратуры Анатоль Каржоў сказаў: »Цяпер надыходзіць апэратыўная інфармацыя ад паліцэйскіх, яна ацэньваецца, праводзяцца іншыя дзеянні, неабходныя да дазнавання. Толькі пасля ўстанаўлення ўсіх фактаў і абставінаў можна будзе рабіць высновы аб хадзе акцыі».

Як цвердзіць кіраўнік Дэпартамэнту дзяржбяспекі, Повілас Малакаўскас, спэцслужбы ўстанавілі прыкметы правакацый:»Падзеі і першасная інфармацыя сведчаць — правакацыі ёсць, ці былі яны прадуманая і спланаваныя загадзя, ці рыхтаваліся спантанна — ужо іншае пытанне».

Тымчасам у Шаўлях, падчас такіх сама беспарадкаў, рэй вялі брытагаловыя. Яны заклікалі людзей кідаць камяні й цагліны ў вокны будынку самаўправы. Некалькі дзясяткаў брытагоаловых, хаваючы твары ў шарфы і маскі спрабавалі прарвацца гвалтам у будынак.

Паводле delfi.lt

Фота Сямёна Печанка

Каментары10

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА17

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

Габелен з Баё прывезлі ў Вялікабрытанію ўпершыню амаль за тысячу гадоў3

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам8

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА17

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць